Разам з пробашчам касцёла Святых Пятра і Паўла ў г. Капылі Андрэем Калядкам у Святой Імшы прынялі ўдзел пробашч парафіі г.п. Гарадзея Нясвіжскага раёна Аляксандр Вітко, пробашч парафіі Уздзенскага раёна Дзяніс Шастаковіч і вікарый са Слуцка Стэфан Пупейка. Вернікі маліліся за святога Роха, які некалі дапамагаў хворым, прасілі ў свайго апекуна здароўя для сябе, сваіх блізкіх, родных. Маліліся і за святую памяць продкаў, якія некалі жылі на гэтай зямлі.
Напрыканцы Імшы айцец Андрэй падзякаваў каталіцкім вернікам за адданасць Святому Касцёлу.
Павел ШЭІН 
Комментарии