Home
Вторник 15.07.2025 18:02

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч наведала Капыльскі раён. Разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк яна сустрэлася з калектывамі СШ № 2 г. Капыля і філіяла «Аўтапарк № 21». [caption id="attachment_81006" align="aligncenter" width="840"] ■ Педагогі задаюць пытанні дэпутату[/caption] [caption id="attachment_81005" align="aligncenter" width="840"] ■ Працоўны калектыў СШ №2[/caption] Ірына Кісляк у сваім выступленні закранула тэму дня інфармавання — маючы адбыцца перапіс насельніцтва Беларусі, расказала пра тое, як і калі ён будзе праходзіць. [caption id="attachment_81004" align="aligncenter" width="840"] ■ Людміла Ніжэвіч і Ірына Кісляк падчас сустрэчы ў актавай зале СШ №2 г. Капыля[/caption] Людміла Ніжэвіч паведаміла шмат карыснай інфармацыі пра дэмаграфічную сітуацыю ў нашай краіне. [caption id="attachment_81007" align="aligncenter" width="840"] ■ Людміла Ніжэвіч, Ірына Кісляк і дырэктар аўтапарка №21 Уладзімір Сахар падчас сустрэчы[/caption] Прысутныя як калектыўна, так і індывідуальна мелі магчымасць задаць пытанні дэпутату парламента. [caption id="attachment_81008" align="aligncenter" width="840"] ■ Сустрэча з работнікамі аўтапарка №21 і жыхарамі аг. Цімкавічы[/caption] У навучальнай установе цікавіліся перспектывамі круглагадовага забеспячэння гарачай вадой у цэнтры горада і ў раёне вуліцы 50 гадоў БССР. [caption id="attachment_81009" align="aligncenter" width="840"] ■ З пытаннямі – да дэпутата[/caption] Працаўнікоў аўтатранспартнага прадпрыемства ў першую чаргу хвалявала пастаўка новых аўтобусаў, заканчэнне  рамонту будынка аўтастанцыі ў Капылі, рамонт дарог. [caption id="attachment_80995" align="aligncenter" width="840"] ■ Людміла Ніжэвіч выслухоўвае пытанні сям’і Бакун з аг. Цімкавічы[/caption] Жыхары аграгарадка Цімкавічы, якія таксама прыйшлі на гэту сустрэчу, зноў закранулі тэму ўстаноўкі ў іх населеным пункце банкамата,  гаварылі пра недахопы ў рабоце станцыі абезжалезвання вады. Разам з тым узняты праблемы наконт збыту сельгаспрадукцыі з уласных падвор’яў, аб абыходжанні з хатнімі жывёламі, аб будаўніцтве жылля маладой шматдзетнай сям’і. Сяргей КОЗЕЛ
В субботу, 28 сентября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Александр Анатольевич ДУБИНА, заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета. Телефон 55-5-66.
В субботу, 28 сентября, с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Анатолий Михайлович ИСАЧЕНКО, председатель Минского областного исполнительного комитета. Телефон (8-017) 500-41-60.
Вторник, 24 сентября 2019 10:55

Воскресная школа в Копыле приглашает

Дорогие  братья и сестры! При Спасо-Вознесенском храме г. Копыля начинается новый учебный год в детской воскресной школе. Приглашаем родителей с детьми на занятие 22 сентября 2019 года в 14.00. Протоиерей Сергий ЧАРНЫЙ, благочинный церквей Копыльского округа
Адразу два элементы з агульных 12, прадстаўленых на выставе-прэзентацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей «Нематэрыяльная культурная спадчына Міншчыны», якая працуе ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці, прадстаўляюць родную Капыльшчыну. [caption id="attachment_80962" align="aligncenter" width="840"] ■ Экспазіцыя, прысвечаная абраду «Цары»[/caption] Гэта шырока вядомыя нават за межамі Беларусі закладное ткацтва з Семежава і калядны абрад «Цары», які ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Пра закладное ткацтва расказваюць чырвона-белыя ручнікі і паясы, якія прадэманстраваны на стэндах. А падчас адкрыцця дырэктар раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава правяла майстар-клас і паказала, як ткалі нашы продкі. На пытанні, што ўзнікалі ў гасцей выставы, адказы давала дырэктар Капыльскага раённага цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло. А вось пра абрад «Цары» можна даведацца з выставы фотаздымкаў, зробленых падчас яго правядзення, і на свае вочы пабачыць касцюмы ўдзельнікаў — Мамая, Максімільяна і аднаго з «цароў». Больш дакладную інфармацыю пра абрад, яго гісторыю можна адшукаць у тут жа прадстаўленай метадычнай літаратуры і буклетах. А наогул з экспазіцыі цікава даведацца пра элементы, унесеныя ў Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны, на тэрыторыі Мінскай вобласці. Гэта розныя каляндарныя абрады, спеўныя стылі, рамёствы і нават абрад выклікання дажджу, што здзяйсняецца… з дапамогай каменя. Выстава працягнецца да 13 кастрычніка ў галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці. Зала знаходзіцца ў будынку Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, д. 4).
Да ведама Беларускі Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны вядзецца адпаведна Канвенцыі UNESCO 2003 года. Такой спадчынай могуць лічыцца тэхналогіі гатавання традыцыйнай ежы, традыцыйная медыцына, традыцыйныя рамёствы, абрады, святы, цырымоніі, гульні, выканальніцкія мастацтвы, веды і звычаі, што адносяцца да светапогляду людзей, якія прызнаюцца супольнасцямі (у некаторых выпадках індывідамі) у якасці іх культурнай спадчыны і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. На практыцы кожная краіна выбудоўвае ўласную палітыку адносна нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3027 из 4932