Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

В рамках единого дня информирования населения депутат парламента Людмила Нижевич посетила Копыльщину

24.09.2019
У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч наведала Капыльскі раён. Разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк яна сустрэлася з калектывамі СШ № 2 г. Капыля і філіяла «Аўтапарк № 21». [caption id="attachment_81006" align="aligncenter" width="840"] ■ Педагогі задаюць пытанні дэпутату[/caption] [caption id="attachment_81005" align="aligncenter" width="840"] ■ Працоўны калектыў СШ №2[/caption] Ірына Кісляк у сваім выступленні закранула тэму дня інфармавання — маючы адбыцца перапіс насельніцтва Беларусі, расказала пра тое, як і калі ён будзе праходзіць. [caption id="attachment_81004" align="aligncenter" width="840"] ■ Людміла Ніжэвіч і Ірына Кісляк падчас сустрэчы ў актавай зале СШ №2 г. Капыля[/caption] Людміла Ніжэвіч паведаміла шмат карыснай інфармацыі пра дэмаграфічную сітуацыю ў нашай краіне. [caption id="attachment_81007" align="aligncenter" width="840"] ■ Людміла Ніжэвіч, Ірына Кісляк і дырэктар аўтапарка №21 Уладзімір Сахар падчас сустрэчы[/caption] Прысутныя як калектыўна, так і індывідуальна мелі магчымасць задаць пытанні дэпутату парламента. [caption id="attachment_81008" align="aligncenter" width="840"] ■ Сустрэча з работнікамі аўтапарка №21 і жыхарамі аг. Цімкавічы[/caption] У навучальнай установе цікавіліся перспектывамі круглагадовага забеспячэння гарачай вадой у цэнтры горада і ў раёне вуліцы 50 гадоў БССР. [caption id="attachment_81009" align="aligncenter" width="840"] ■ З пытаннямі – да дэпутата[/caption] Працаўнікоў аўтатранспартнага прадпрыемства ў першую чаргу хвалявала пастаўка новых аўтобусаў, заканчэнне  рамонту будынка аўтастанцыі ў Капылі, рамонт дарог. [caption id="attachment_80995" align="aligncenter" width="840"] ■ Людміла Ніжэвіч выслухоўвае пытанні сям’і Бакун з аг. Цімкавічы[/caption] Жыхары аграгарадка Цімкавічы, якія таксама прыйшлі на гэту сустрэчу, зноў закранулі тэму ўстаноўкі ў іх населеным пункце банкамата,  гаварылі пра недахопы ў рабоце станцыі абезжалезвання вады. Разам з тым узняты праблемы наконт збыту сельгаспрадукцыі з уласных падвор’яў, аб абыходжанні з хатнімі жывёламі, аб будаўніцтве жылля маладой шматдзетнай сям’і. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей