Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Два экіпажы з УП «ПІК-Лясное» дасягнулі чаканай лічбы. Адзін з іх — у складзе Аляксандра Рокача і яго дачкі Крысціны. У ліку тых, хто прыехаў павіншаваць першых тысячнікаў — старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык і яго першы намеснік Віталь Ракевіч. Экіпаж Рокачаў ужо другі год прыходзіць на дапамогу на лясноўскія палеткі з Гарадзейскага цукровага камбіната. Старшы камбайнер Сяргей Клочка з памочнікам Валерыем Душэўскім таксама намалацілі тысячу тон. Імя Сяргея Уладзіміравіча добра вядома чытачам нашай газеты. Летась ён дасягнуў трохтысячнага намалоту, ды і на іншых работах заўсёды паказвае высокія вынікі. [caption id="attachment_103933" align="aligncenter" width="840"] ■ Крысціна і Аляксандр Рокач прымаюць віншаванні ад Сяргея Пілішчыка і Віталя Ракевіча[/caption] Ушанаванне перадавікоў адбылося прама ў полі, бо, як гаворыцца, у жніво кожная хвіліна дарагая. Удзельнікаў гарачай пары з працоўнай перамогай прыехалі павіншаваць старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура, дырэктар УП «ПІК-Лясное» Леанід Буцэвіч і спецыялісты сельгаспрадпрыемства. Пераможцам падзякавалі за самаадданую працу і высокі прафесіяналізм. Камбайнерам былі ўручаны грашовыя прэміі, каштоўныя падарункі і падзячныя лісты ад раённага выканаўчага камітэта, райсельгасхарчу, аграпрамысловага саюза, райкама галіновага прафсаюза. [caption id="attachment_103934" align="aligncenter" width="840"] Сяргей Пілішчык віншуе Валерыя Душэўскага і Сяргея Клочку[/caption] Такая ўвага, як адзначылі пераможцы, толькі дадае сіл і жадання працаваць яшчэ лепш. На наступны дзень быў ушанаваны яшчэ адзін экіпаж тысячнікаў у складзе Уладзіміра Вярбілы і Сяргея Карабейкі з КСУП «Доктаравічы». Сяргей КОЗЕЛ
29 июля с 10.00 до 12.00 прямую линию по профилактике наркотической, алкогольной и других видов зависимостей, азартных игр проведет врач психиатр-нарколог наркологического кабинета поликлиники УЗ «Копыльская ЦРБ» Александр Иосифович ГАЙДЕЛЬ. Свои вопросы можно задать в обозначенное время по номеру 51-7-62.
29 июля в административном здании Копыльского райисполкома в кабинете № 2 с 14.00 до 15.00 проведет прямую линию по телефону 55-1-94 и с 15.00 до 16.00 прием граждан генеральный директор государственного объединения «Жилищно-коммунальное хозяйство Минской области» Юрий Владимирович КУКАШУК. Предварительная запись будет осуществляться 28 июля по телефону 51-6-50.
31 июля с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Елена Станиславовна МИХАЙЛОВСКАЯ, управляющий делами Копыльского райисполкома. Телефон 55-5-66.
Понедельник, 26 июля 2021 20:04

Аб чым спявае скрыпка Адама Русака

Не кожная песня, якая з'яўляецца хітом, вытрымлівае выпрабаванне часам. Тым не менш песня «Бывайце здаровы, жывіце багата» настолькі прыжылася, што пераважная большасць лічыць яе старадаўняй народнай песняй. Аднак яе аўтарам з’яўляецца наш зямляк Адам Русак, радзімай якога з'яўляецца вёска Малінаўка, што ля Пясочнага. На старонках «Правды» ў перакладзе Міхаіла Ісакоўскага песня прадстаўлена як «жамчужына сучаснага беларускага фальклору». І мае яна даволі цікавую гісторыю. Аднойчы, недзе яшчэ ў 30-я гады, маці Адама Русака Марыя Ігнатаўна праводзіла яго ў Ленінград і папрасіла: «Напішы, сынку, як ты дабраўся. Суцеш радаснай вестачкай». Праз пэўны час яна атрымала пісьмо, якое заканчвалася такімі словамі: «Бывайце здаровы, жывіце багата, а я ўжо прыехаў дадому, дахаты. У вашым калгасе шырокае поле. Няхай жа на шчасце цвіце ваша доля». Першай песню заспявала маці на вядомы вясельны матыў. Потым падхапілі суседзі, вёска і акруга. Песня пайшла ў свет. Доўгі час верш лічыўся народным. Пазней адбылося пасяджэнне Саюза пісьменнікаў Беларусі, на якім аўтарства Адама Русака ўсё ж такі было даказана. Музыку да яе напісаў Ісаак Любан. [caption id="attachment_103918" align="aligncenter" width="400"] ▪ Адам Русак[/caption] Атрымаць музычную адукацыю, стаць прафесіяналам-скрыпачом Адам Русак марыў з самага дзяцінства. «Чароўны голас скрыпкі з маленства запаў у маю душу, — згадваў Русак у сваёй аўтабіяграфіі. — Скрыпка стала маёй марай з малых дзён. Я часта браў бацькаву скрыпку і сам падбіраў полечкі і кадрылю, а потым з бацькам іграў вяселлі і вечарынкі». У 1930 г. Адаму Русаку ўсё ж удалося скончыць Мінскі музычны тэхнікум. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі. Здольнасці студэнта адразу заўважаюць і па конкурсе яго прымаюць у аркестр Малога акадэмічнага ленінградскага опернага тэатра. Пасля вайны, у 1949 го-дзе, па запрашэнні Беларускай дзяржаўнай філармоніі, наш зямляк пераехаў у Мінск і працаваў у сімфанічным аркестры. Нястрымная радасць афарбоўвала яго ігру і першыя вершаваныя радкі «для сябе». У 1927 годзе вершы Адама Русака ўпершыню ўбачылі свет. Яны былі настолькі простымі і задушэўнымі, што многія кампазітары пераклалі іх на музыку. Дзве роднасныя стыхіі злучыў у сабе талент Русака — музыку і паэзію. I таму ўсе яго песні сталі крылатымі, увайшлі ў рэпертуар многіх народаў свету. Жывуць на вуснах многіх мільёнаў людзей «Жніўная песня», «Як той Зосі давялося», «Ходзіць дзеўчына па воду», «Як павёў мяне Цімох», «Бацька Нёман», «Толькі з табою», «Зімовы вечар». [caption id="attachment_103917" align="aligncenter" width="840"] ▪ Ісаак Любан (зверху злева) і Адам Русак (знізу злева)[/caption] 3-пад яго пяра выйшлі паэтычныя зборнікі  «Песні і вершы», «Песні», «Пад  голас баяна», «Толькі з табою», «Звонкія крыніцы», «Закрасуйся, Нёман». Такія вядомыя  кампазітары, як П. Падкавыpaў, Я. Цікоцкі, Г. Цітовіч пераклалі на музыку  нямала вершаў Адама Русака. Ды і сам аўтар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры  БССР, да  многіх з іх прыдумаў мелодыі. Яму належыць нямала вальсаў і полек. Адам Русак узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і медалямі. Аўтар зборнікаў вершаў і песень «На родных палетках», «Песні і вершы». Многія песні выходзілі асобнымі выданнямі. Доўгае жыццё пражыў паэт-песеннік, каб ізноў вярнуцца ў роднае Пясочнае, цяпер назаўсёды. Яго магіла на самым ускраі мясцовых могілак пад вялікімі дрэвамі. Капыльшчына шануе і памятае пра свайго земляка. Сёння імем Адама Русака названы вуліцы ў аграгарадку Пясочнае і ў Капылі. На будынку Песачанскай школы, дзе вучыўся паэт, на доме ў вёсцы Малінаўка і ў Мінску, дзе ён жыў, устаноўлены мемарыяльныя дошкі. У Пясочным працуе музей, прысвечаны знакамітаму земляку. Як яшчэ адна даніна памяці вялікаму творцу Адаму Русаку — аўтобус з фотаздымкам самога паэта-песенніка і словамі са знакамітай песні «Бывайце здаровы!». А з другога боку — словы з не менш вядомай песні: «Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры». Дзіяна ТКАЧЭНКА
Бывайце здаровы! (І. Любан-А. Русак) Бывайце здаровы, Жывiце багата, Ужо ж мы паедзем Да сваёй хаты. У зялёнай дуброве Мы начаваць будзем. Эх! Вашае ласкi Вавек не забудзем.   У вашым калгасе Шырокае поле, Няхай жа на шчасце Цвiце ваша доля. На рэчках на вашых Бурлiлi бы воды, Каб плавалi з крыкам Гусей карагоды.   Каб жыта ў полi Трубою вiлося, Каб сала ў хаце Кубламi вялося. Штодзень у капусце Каб плавала скварка, А к скварцы часiнай Вялася б i чарка.   Яшчэ вам жадаем Прыбытку ў хаце - Ні мала, ні многа - Штогод па дзiцяцi. Не будзе вам крыўды Яшчэ i за тое, Калi пашанцуе На год i па двое.   Бывайце здаровы, Жывiце багата, А мы ад'язджаем Дадому, дахаты.
Страница 2058 из 4914