▪ Адам Русак[/caption]
Атрымаць музычную адукацыю, стаць прафесіяналам-скрыпачом Адам Русак марыў з самага дзяцінства. «Чароўны голас скрыпкі з маленства запаў у маю душу, — згадваў Русак у сваёй аўтабіяграфіі. — Скрыпка стала маёй марай з малых дзён. Я часта браў бацькаву скрыпку і сам падбіраў полечкі і кадрылю, а потым з бацькам іграў вяселлі і вечарынкі». У 1930 г. Адаму Русаку ўсё ж удалося скончыць Мінскі музычны тэхнікум. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі. Здольнасці студэнта адразу заўважаюць і па конкурсе яго прымаюць у аркестр Малога акадэмічнага ленінградскага опернага тэатра. Пасля вайны, у 1949 го-дзе, па запрашэнні Беларускай дзяржаўнай філармоніі, наш зямляк пераехаў у Мінск і працаваў у сімфанічным аркестры.
Нястрымная радасць афарбоўвала яго ігру і першыя вершаваныя радкі «для сябе». У 1927 годзе вершы Адама Русака ўпершыню ўбачылі свет. Яны былі настолькі простымі і задушэўнымі, што многія кампазітары пераклалі іх на музыку. Дзве роднасныя стыхіі злучыў у сабе талент Русака — музыку і паэзію. I таму ўсе яго песні сталі крылатымі, увайшлі ў рэпертуар многіх народаў свету. Жывуць на вуснах многіх мільёнаў людзей «Жніўная песня», «Як той Зосі давялося», «Ходзіць дзеўчына па воду», «Як павёў мяне Цімох», «Бацька Нёман», «Толькі з табою», «Зімовы вечар».
[caption id="attachment_103917" align="aligncenter" width="840"]
▪ Ісаак Любан (зверху злева) і Адам Русак (знізу злева)[/caption]
3-пад яго пяра выйшлі паэтычныя зборнікі «Песні і вершы», «Песні», «Пад голас баяна», «Толькі з табою», «Звонкія крыніцы», «Закрасуйся, Нёман». Такія вядомыя кампазітары, як П. Падкавыpaў, Я. Цікоцкі, Г. Цітовіч пераклалі на музыку нямала вершаў Адама Русака. Ды і сам аўтар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры БССР, да многіх з іх прыдумаў мелодыі. Яму належыць нямала вальсаў і полек.
Адам Русак узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і медалямі. Аўтар зборнікаў вершаў і песень «На родных палетках», «Песні і вершы». Многія песні выходзілі асобнымі выданнямі.
Доўгае жыццё пражыў паэт-песеннік, каб ізноў вярнуцца ў роднае Пясочнае, цяпер назаўсёды. Яго магіла на самым ускраі мясцовых могілак пад вялікімі дрэвамі.
Капыльшчына шануе і памятае пра свайго земляка. Сёння імем Адама Русака названы вуліцы ў аграгарадку Пясочнае і ў Капылі. На будынку Песачанскай школы, дзе вучыўся паэт, на доме ў вёсцы Малінаўка і ў Мінску, дзе ён жыў, устаноўлены мемарыяльныя дошкі. У Пясочным працуе музей, прысвечаны знакамітаму земляку. Як яшчэ адна даніна памяці вялікаму творцу Адаму Русаку — аўтобус з фотаздымкам самога паэта-песенніка і словамі са знакамітай песні «Бывайце здаровы!». А з другога боку — словы з не менш вядомай песні: «Ой, бярозы ды сосны, партызанскія сёстры».
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Бывайце здаровы! (І. Любан-А. Русак) Бывайце здаровы, Жывiце багата, Ужо ж мы паедзем Да сваёй хаты. У зялёнай дуброве Мы начаваць будзем. Эх! Вашае ласкi Вавек не забудзем. У вашым калгасе Шырокае поле, Няхай жа на шчасце Цвiце ваша доля. На рэчках на вашых Бурлiлi бы воды, Каб плавалi з крыкам Гусей карагоды. Каб жыта ў полi Трубою вiлося, Каб сала ў хаце Кубламi вялося. Штодзень у капусце Каб плавала скварка, А к скварцы часiнай Вялася б i чарка. Яшчэ вам жадаем Прыбытку ў хаце - Ні мала, ні многа - Штогод па дзiцяцi. Не будзе вам крыўды Яшчэ i за тое, Калi пашанцуе На год i па двое. Бывайце здаровы, Жывiце багата, А мы ад'язджаем Дадому, дахаты.

Комментарии