Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Вырубка кустарников и чистота улиц: как наводят порядок в Бучатинском сельсовете

01.11.2026

У Бучацінскай СШ у рамках інфар-мацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» прайшла сустрэча «Беларусь пачынаецца з мяне. Сувязь пакаленняў. Сям’я – аснова маёй адказнасці».

 

 

Галоўнай госцяй мерапрыемства стала Ірына Латушка, узнагароджаная ордэнам Маці. Размова атрымалася нефармальнай, глыбокай і па-сапраўднаму шчырай. Ірына Міхайлаўна падзялілася са школьнікамі асабістым вопытам: як у яе жыцці гарманічна пераплятаюцца вялікая сям’я, любімая прафесія і клопат пра родную зямлю. 

Ад дарожнага палатна да прыпынку

На важным транспартным вузле раёна – аўтамабільнай трасе Р-55 – у самым разгары сезон дарожных работ. Дзякуючы планавым мерапрыемствам па ўтрыманні рэспубліканскіх дарог, палатно становіцца больш бяспечным і камфортным для вадзіцеляў і пасажыраў.

Дарожныя службы ўжо цалкам завяршылі кладку новага асфальтабетоннага пакрыцця на двух участках трасы, заканчваецца ўстаноўка новага прыпыначнага пункта.

Чысціня павінна быць у кожным двары

На тэрыторыі сельсавета ў самым разгары месячнік па навядзенні парадку. Асноўныя сілы кінуты на выразку драўняна-хмызняковай расліннасці і спальванне галля. Праца кіпіць на прыдамавых тэрыторыях, уздоўж вуліц і на ўскраінах населеных пунктаў.

– Месячнік па навядзенні парадку – гэта не проста фармальнасць або кампанія для галачкі, – падкрэслівае старшыня Бучацінскага сельвыканкама Святлана Сташаніна. – Гэта магчымасць прывесці ў належны выгляд нашы вёскі, гэта паказчык нашай культуры і павагі да зямлі, на якой мы жывем. Чысціня пачынаецца з кожнага канкрэтнага двара.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей