Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

В Жилихово снесли шесть пустующих домов и обновляют здание сельисполкома

27.09.2026

Сельскі дом культуры ў аг. Жыліхава становіцца цэнтрам прыцягнення для жыхароў усіх узростаў. Для падлеткаў аграгарадка была запушчана ініцыятыва «Чыстыя лёгкія»: школьнікі сабраліся ў сценах СДК для прафілактычнай гутаркі пра шкоду нікаціну і практычныя спосабы барацьбы з залежнасцю. Паралельна з работай над здароўем новага пакалення сельскі дом культуры захоўвае сувязь часоў. У фае ўстановы працавала самабытная выстава па ткацтве «Ад вузельчыка да вузельчыка»: экспазіцыя знаёміла наведвальнікаў з традыцыйным рамяством, ператвараючы СДК у кропку культурнага развіцця ўсяго сяла.

Добраўпарадкаванне ў дзеянні

На тэрыторыі сельсавета працягваюцца сезонныя работы па навядзенні парадку на зямлі.

Так, у в. Бучаціна спілавалі два аварыйныя дрэвы. У аг. Жыліхава дэманціраваны шэсць пустуючых дамоў: участкі ачышчаны ад будаўнічага смецця, падрыхтаваны пад далейшае выкарыстанне.

Скошаны травы ў месцах агульнага карыстання, на закінутых зямельных участках у вёсках Бучаціна, Ракіні, Садавічы, Лютовічы, Жабчава і аг. Жыліхава.

Асаблівая ўвага нададзена барацьбе з інвазіўнымі раслінамі: сіламі ААТ «Ціміразеўскі» скошана каля чатырох гектараў сумніку канадскага.

Тэрыторыя абнаўляецца

Тэрыторыя перад адміністрацыйным будынкам сельвыканкама прыкметна зменьваецца.

Рабочыя ўсталёўваюць і рамантуюць ганак, укладваюць тратуарную плітку, а таксама праводзяць афарбоўку і рамонт фасада.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей