Вясковае мерапрыемства прапануе гасцям насычаную праграму: душэўную музыку, вясёлыя гульні, прыемныя сустрэчы і выдатны настрый.
Асаблівы каларыт святу надае адмысловая выстава падворкаў сельгаспрадпрыемстваў, снапоў, духмяных караваяў і 3D-карцін.
На ўрачыстасць прыехалі ганаровыя госці – старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Сяргей Прымачэнка, намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам» Анатоль Уласевіч, старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рудакоўскі, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч, благачынны Капыльскай царкоўнай акругі протаіерэй Сергій Чарны і інш.
Фота аўтара

Комментарии