Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Под снос и расчистку: в Потейковском сельсовете выбрали ветхие дома для ликвидации

30.08.2026

На працягу жніўня прадаўжалася работа па навядзенні парадку. У рамках выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 116 «Аб пустуючых і старых дамах» вылучаны старыя будынкі для далейшага іх зносу. Работы будуць выконвацца ў аг. Пацейкі і в. Кудзінавічы, што дазволіць вызваліць зямельныя ўчасткі для землекарыстання.

 

Метры новага асфальту

У аг. Пацейкі пашыраецца сетка асфальтавага пакрыцця. Нядаўна ДРБУ № 124 завяршыла работы па асфальтаванні двух вуліц – Май і Лясной. Гэта значна павысіць транспартную даступнасць і камфорт пражывання мясцовых жыхароў.

Землі пад агароджы

Сельвыканкамам праведзена работа па эфектыўным выкарыстанні зямлі. Пераразмеркаваны пустуючыя ўчасткі пад агародніцтва і вядзенне асабістых падсобных гаспадарак. Шэсць новых надзелаў атрыманы грамадзянамі ў аг. Пацейкі і вёсках Траянава і Дарагавіца. Іх плошча перавышае адзін гектар.

Насычаныя дні ў лагеры

На  пачатку  месяца на базе Пацейкаўскай СШ паспяхова працаваў аздараўленчы лагер. Для дзяцей была арганізавана насычаная праграма: яны прымалі ўдзел у спартыўных забавах, пазнавальных гульнях і творчых конкурсах. Асаблівая ўвага выхавацелямі і арганізатарамі надавалася пытанням бяспекі, правілам паводзін на вадзе і дарозе, а таксама захаванню санітарных норм. 


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей