Сумясціць карыснае з прыемным дапамагаюць артысты нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва РЦК: пасля абмеркавання сур’ёзных пытанняў яны дораць гледачам святочны канцэрт.
Расчыстка тэрыторый
Працягваюцца маштабныя работы па навядзенні парадку. Спіс вычышчаных тэрыторый папоўніўся трыма адрасамі: згодна з Указам № 116, у Андросаўшчыне знеслі закінуты дом, яшчэ два прыбралі ў Свідзічах.
Паралельна вядуцца планавыя работы па скошванні пустазелля ў вёсках Чарнічнае, Бор, Садкі, Бадзяжы і Андросаўшчына. Гэта дазваляе не толькі прывесці вёскі ў належны выгляд перад восенню, але і весці барацьбу з распаўсюджваннем інвазіўных відаў раслін. дапамагае ў гэтай справе ААТ «Старыца-Агра».
Па даўняй традыцыі
У дзень святкавання Пра-абражэння Гасподняга, вядомага ў народзе як Яблычны Спас, у Старыцкім СДК адбылася духоўная сустрэча.
Жыхары аграгарадка пагутарылі з іерэем Віталем Станкевічам. Вернікі змаглі задаць святару пытанні пра праваслаўную веру, а таксама абмеркаваць жыццёвыя справы. Завяршылася мерапрыемства правядзеннем набажэнства і асвячэннем святочных пачастункаў.

Комментарии