Экспазіцыя капыльскіх умельцаў прадэманстравала багацце і разнастайнасць народных рамёстваў нашага краю. Тут былі прадстаўлены самыя розныя напрамкі народнай творчасці: і семежаўскае ткацтва, і сучасныя джынсавыя сумкі, і сумкі, сшытыя са шнура.
– Удзел у такіх значных мерапрыемствах спрыяе папулярызацыі народнай творчасці, захаванню гістарычнай памяці і ўмацаванню культурных сувязей паміж рэгіёнамі, – упэўнена загадчык сектара культуры Капыльскага райвыканкама Алена Карпяленя. – Таму выстава атрымала высокую ацэнку з боку арганізатараў і гледачоў, стаўшы важным элементам вандровак у гістарычную атмасферу свята. Тым больш, што супрацоўнікі Капыльскага раённага цэнтра культуры выступілі не проста як удзельнікі культурных мерапрыемстваў, а і як сапраўдныя творцы: яны прадставілі кулінарны шэдэўр пад назвай – «Ягадная краса». Гэта самы што ні на ёсць натуральны пернік, які, можна сказаць, аб’яднаў рамяство і прыроду.
Госці свята з цікавасцю назіралі за рыцарскімі коннымі і пешымі турнірамі, кірмашовымі хадулістамі, коннымі гусарамі, шатландскай пяхотай. Адным словам, атмасфера была на самай справе гістарычная.
Фота аўтара

Комментарии