Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Как делегат из Копыля получал уроки жизни на шести Всебелорусских народных собраниях

28.07.2026

За сваю кар’еру Уладзімір Рудакоўскі стаў дэлегатам шасці Усебеларускіх народных сходаў (пачынаючы з першага ў 1996 годзе) – унікальнага форуму, які вызначыў стратэгію развіцця краіны.

Уладзімір Рудакоўскі – ветэран сельскагаспадар чай вытворчасці, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». На працягу многіх гадоў ён узначальваў ААТ «Старыца-Агра», добра вядомае за межамі раёна. Яго імя неаднаразова гучала сярод лепшых кіраўнікоў вобласці, а ў 2018 годзе ён быў прызнаны «Чалавекам года Міншчыны».

– Калі мяне выбралі дэлегатам Першага Усебеларускага народнага сходу ў 1996 годзе, у паветры лунала пачуццё неверагоднай адказнасці, – успамінае Уладзімір Анатольевіч. – Гэта была эпоха выпрабаванняў для ўсёй постсавецкай прасторы. Мы прыязджалі ў Мінск не як чыноўнікі, а як людзі справы: трактарысты, даяркі, інжынеры, дырэктары. Кожны хацеў данесці боль свайго калектыву і свой погляд на тое, як падняць вёску.

Паводле слоў ветэрана працы, атмасфера Палаца Рэспублікі, дзе сабралася 2,5 тысячы самых розных людзей з усіх куткоў Беларусі, стварала ўнікальны эфект яднання.

– На сцэну выходзілі простыя працаўнікі і гаварылі пра надзённае: пра закупачныя цэны на малако, пра запчасткі для камбайнаў, пра дарогі да аддаленых фермаў. І гэтыя словы чулі на самым высокім узроўні. Сход – гэта своеасаблівы барометр грамадства. На ім фарміраваўся эканамічны пульс наступнай пяцігодкі, – дзеліцца ўражаннямі дэлегат.

Шлях развіцця форуму – наглядны прыклад станоўчых змен у краіне. Калі першыя сходы былі прысвечаны выжыванню і базаваму аднаўленню, то пазнейшыя набылі характар планавання росту. Напрыклад, успамінаючы чацвёрты сход, Уладзімір Анатольевіч падкрэслівае састаўную: эмацыянальную.

– На гэтым форуме мы адчулі гонар за Беларусь, за яе поспехі. Мне, як прадстаўніку сельскай гаспадаркі, больш блізкая гэта галіна. Ужо на той час мы сябе забяспечвалі збожжам, мяса-малочнай прадукцыяй. Перайшлі ад філасофіі «як выжыць» да філасофіі «як прадаць». Сельгасарганізацыі ўмацавалі матэрыяльна: пабудавалі аграгарадкі, новыя фермы, збожжа сушыльныя комплексы, добраўпарадкавалі мехдвары, населеныя пункты.

Рудакоўскі падкрэслівае бесперапыннасць дзяржаўнай палітыкі, звязваючы вынікі розных пяцігодак у адну лагічную лінію.

– На ўсіх форумах былі вызначаны правільныя шляхі развіцця нашай краіны, – сцвярджае Уладзімір Анатольевіч. – Планы выконваліся кожныя наступныя пяць гадоў. Без такой паслядоўнасці мы б не мелі той базы, якую маем сёння. Асаблівы водгук у сэрцы дэлегата знаходзіць непасрэдны дыялог з кіраўніком дзяржавы. Ён узгадвае атмасферу важнай палітычнай падзеі, якая панавала ў чэрвені 2016 года ў Мінску падчас V Усе беларускага народнага сходу.

– У кожнага ўдзельніка форуму была магчымасць даведацца пра рэальнае становішча спраў з першых вуснаў – ад самога Прэзідэнта, – гаворыць Уладзімір Анатольевіч. – Гэта не проста справаздача. Гэта размова без пасрэднікаў, дзе можна задаць хвалюючае пытанне і атрымаць шчыры адказ. Такі фармат надае рашэнням сходу сапраўдную легітымнасць у вачах народа.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей