Завяршыў ён сваё слова традыцыйным заклікам да камбайнераў. Каманда «Па машынах!» прагучала цвёрда, і механізатары накіраваліся да сваёй тэхнікі. Пад апладысменты і музыку камбайны рушылі ў поле. Жніво-2026 на Капыльшчыне пачалося! Святочны настрой, шчырыя пажаданні і багаты каравай сталі добрым знакам для ўсіх, хто будзе працаваць на зямлі ў гарачую пару. Да сустрэчы на «Дажынках»!
Трэба адзначыць, што ў Год беларускай жанчыны навучэнка Ляхавіцкага аграрнага каледжа Аляксандра Сельвановіч даказвае, што прыгожай палове чалавецтва падуладна ўсё. Атрымаўшы ў навучальнай установе правы трактарыста-машыніста, дзяўчына сёлета прыйшла дапамагаць на жніве свайму бацьку, які працуе камбайнерам.
Аляксандра гатова пакараць палеткі!

Комментарии