Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Горячая пора: на Копыльщине дан старт уборочной кампании - 2026

11.07.2026

Сёлетняе раённае свята «Зажынкі» прыняў філіял «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс». На палетку каля Браткава, дзе збажына хіліцца да зямлі цяжкімі каласамі, сабраліся тыя, каму давядзецца першымі выйсці ў поле. Тут жа разгарнулася святочная лакацыя «Гастрафэст», арганізаваная СГФ «Руднае» – імправізаванае падвор’е з духмянымі частаваннямі стала сапраўдным упрыгажэннем свята. Нараджэнне новага каравая пачалося з традыцый, якія помняць і шануюць на Капыльшчыне.

Урачыстасць адкрылася сімвалічным дзействам: пад музычную кампазіцыю «Спеў дубраў» на сцэну выйшлі дзяўчаты ў вобразе спелых каласоў. Харэаграфічная замалёўка стала паэтычным напамінам пра тое, што хлеб нараджаецца з зярнятка, а кожны колас – гэта лёс і праца. Тэму хлеба прадоўжыў сваім выступленнем Вячаслаў Курчык з аднайменнай песняй.

Святкаваць «Зажынкі» сабраліся кіраўніцтва раёна, сельгаспрадпрыемстваў, сельвыканкамаў, духавенства і галоўныя героі поля – механізатары. На ганаровай пляцоўцы прысутнічалі: старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рудакоўскі, першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віталь Ракевіч. Асаблівы статус мелі гаспадары сёлетніх «Зажынак»: дырэктар ААТ«Капыльскі райаграсэрвіс» Аляксандр Турбан і дырэктар сельгасфіліяла «Руднае» Юрый Крыкала і іншыя.

Слова для прывітання ўсіх удзельнікаў і гасцей было дадзена Сяргею Пілішчыку. У сваім выступленні ён падкрэсліў значнасць уборачнай кампаніі, пажадаў хлебаробам высокай прадукцыйнасці, бяспекі і заклікаў да адзінства ў агульнай справе забеспячэння хлебам краіны. Затым благачынны Капыльскай царкоўнай акругі протаіерэй Сергій Чарны асвяціў збажыну, тэхніку і камбайнераў. 


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/42406-goryachaya-pora-na-kopylshchine-dan-start-uborochnoj-kampanii-2026#sigProIdacf4713cb3
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей