Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем о том, как на Копыльщине отпраздновали Купалье

07.07.2026

З маленства ведаю пра свята Купалле. Разам з бацькамі я хадзіла на яго, і для мяне яно заўсёды было казачным і міфічным – з вянкамі, варажбою і абавязковым пошукам папараць-кветкі.

 

Сёння ж у мяне зусім іншая, адказная місія. Неабходна зрабіць рэпартаж з месца правядзення свята. У руках – дыктафон, а ў розуме – жаданне зафіксаваць кожную іскру гэтай незвычайнай ночы. Калі падыходзіла да зоны адпачынку горада, адразу пачула народныя песні. Гучала музыка, працавалі гандлёвыя кропкі, а на сцэне ўжо кіпела падрыхтоўка. Капыль шчына сустракала Купалле з размахам: тут было не проста свята – тут стваралася сапраўдная тэатралізаваная дзея.

У канцэрце прымалі ўдзел народны тэатр гульні і гумару «Капыльскія пацехі», народны ансамбль народнай песні «Спадчына», харэаграфічны калектыў «Арабеск» пад кіраўніцтвам Веранікі Чаркас. Свае нумары паказалі Кацярына і Мілана Івановы, Аляксандр Ермакоў, Вячаслаў Курчык, Уладзімір Дрожжа, Уладзімір Вялешка, Лізавета Макарчук, Міхаіл Касцяленя і Мар’я Дзісяк.

Але самае цікавае было наперадзе. На свята прыехаў сам Няптун (Антон Шышмароў), які вырашыў правесці адпачынак менавіта на Капыльшчыне. Усё ішло па плане, пакуль цар марскі не акунуўся ў чароўную купальскую ваду – абзавёўся рагамі. Да лей – як у добрай камедыі: Траўніца (Дзіяна Швайко) шукала выратавальныя зёлкі, Кікімара (Вераніка Чаркас), спрабавала загаворы, а дзяўчаты выстраіліся ў чаргу, каб пацалункам зняць закляцце. Асабліва гледачоў рассмяшыў конкурс, у якім адзін пацалунак абяцаў прываражыць усіх хлопцаў на год наперад. Купалінка (Святлана Ганчар) і Купаліш (Захар Нікіценка) віртуозна вялі праграму, а Няптун, які піў ваду з пляшкі і старанна разглядаў сябе ў люстэрка, стаў сапраўдным любімцам публікі.

Затым прагучалі словы: «Сонца да заходу клоніцца, пара касцёр раскладаць!» Жыхары і госці горада пацягнуліся да купальскага вогнішча. Дзяўчаты неслі ў руках сплеценыя вянкі, нехта шэптам варажыў на лёс, а дзеці з цікаўнасцю зазіралі ў цемру – ці не замігціць там папараць-кветка. Я стаяла побач з гэтым агнём і думала: вось яно, тое самае чараўніцтва, якое нельга перадаць словамі. Яго можна толькі адчуць.

Вечар скончыўся танцавальна-забаўляльнай праграмай «Чароўная ночка купальская», якая падарыла гасцям зарад бадзёрасці і выдатнага настрою. На жаль, у гэты вечар нікому не знайсці пашанцавала папараць-кветку. Надзея застаецца на наступ ны год... Сваімі ўражаннямі падзяліліся госці свята:

– Мы з сям’ёй прыехалі сюды з горада Валгаграда, – гаворыць Сяргей Багданоўскі. – Я сам беларус і заўсёды прыязджаю на Капыльшчыну з вялікім задавальненнем. Стараюся трапіць на гэта цікавае свята, таму што так, як яго адзначаюць у Беларусі, яго не святкуюць нідзе. Мы трапляем сюды амаль кожны год. Хачу павіншаваць усіх з Купаллем, а таксама пажадаць цудоўнага на строю, здароўя, добрага правядзення лета.

Са святам павіншавалі ўсіх Сафія з Капыля і Настасся з Мінска:

– Мы кожны год прыходзім на Купалле. Яно заўсёды праходзіць вельмі весела і цікава. Гэта час, калі можна патанцаваць, прыняць удзел у конкурсах, пашукаць папараць-кветку, паскакаць праз вогнішча.

Анастасія ДАВЫДЗЕНКА,

студэнтка факультэта журналістыкі БДУ

Фота аўтара


Слава працы Автор:

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/42316-rasskazyvaem-o-tom-kak-na-kopylshchine-otprazdnovali-kupale#sigProIdea7b660a6e
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей