Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Зеленая жатва в разгаре – сколько тысяч тонн кормов уже заложили в закрома Копыльщины?

03.06.2026

Паводле інфармацыі ўпраў-лення райсельгасхарчу па стане на 1 чэрвеня Ў раёне поўным ходам ідзе нарыхтоўка кармоў. Першы ўкос праведзены амаль на палове неабходных плошчаў: 10 346 з 22 137 гектараў. Найбольш – 1480 гектараў – скошана ў ААТ «Старыца-Агра», у гэтай жа гаспадарцы і самы вялікі план – 3881 гектар. У тым ліку люцэрна на палетках раёна скошана на 47% адведзеных плошчаў.

  • У гаспадарках раёна закладзена звыш 46 тысяч тон сенажу (16% да плана). 4833 тоны на рахунку ААТ «Піянер-Агра» – найбольшы паказчык. Самыя высокія тэмпы корманарыхтоўкі ў ААТ «Скабін», «Праснакі», філіяле «Лакнея», КСУП «Доктаравічы». Аграрыі ЗАТ «Жыліхава» вядуць закладку кармоў і ў плёнку.
  • Усе гаспадаркі, якія займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў, правялі першую і другую хімпраполкі пасеваў гэтай культуры. Некаторыя распачалі трэцюю, а аграрыі ААТ «Прагрэс 2010» і «Праснакі» яшчэ апрацоўваюць і супраць шкоднікаў.
  • Не застаюцца без увагі земляробаў палеткі з кукурузай. Ужо правялі хімпраполку на 6170 гектарах. Найбольш – 1070 гектараў – апрацавана ад пустазелля ў філіяле «Лакнея». Звыш 160 гектараў у дзень праходзяць у ААТ «Праснакі» і «Старыца-Агра».
  • Апрацоўку палеткаў з азімым рапсам супраць шкодных насякомых завяршылі ўсе гаспадаркі, некаторыя нават апрацавалі інсектыцыдамі палеткі тройчы, а ў ААТ«Семежава», філіяле «Лакнея» і УП «ПІК-Лясное» ўжо і ў чацвёрты раз.
  • Надой ад адной каровы ў сярэднім па раёне складае 20,6 кг, гэта на 200 г больш, чым летась. Самыя высокія надоі ў ААТ «Капыльскае» і УП «ПІК-Лясное» – па 25,9 кг. Атрыманы валавы надой 525 420 кг (102,4%). Таварнасць знаходзіцца на ўзроўні 92,1%.

Фота Таццяны БОХАН


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей