Малако з падвор’яў
Працягваецца закуп малака з уласных падвор’яў насельніцтва ў жыхароў вёсак Душава і Крывое Сяло. Тэхнікай ААТ «Прагрэс 2010» з пачатку мая сабрана каля дзвюх тон прадукта, у сярэднім за дзень – амаль 100 літраў.
Спілавалі дрэвы, падсыпалі дарогу
На працягу мая работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі спілавалі каля 30 аварыйных дрэў на могілках у вёсках Какорычы і Кудзінавічы. А раённыя дарожнікі (ДРБУ № 124) прагрэйдзіравалі і падсыпалі дарогу да месца грамадзянскіх пахаванняў у былой в. Пнівада.
Кветкі для ўпрыгожвання
Цэнтр аг. Пацейкі зноў зайграў шматлікімі фарбамі. Для надання прывабнага выгляду малым архітэктурным формам, што размясціліся непадалёку ад адміністрацыйных будынкаў сельвыканкама і мясцовага сельгаспрадпрыемства, закуплены і высаджаны кветкі.

Комментарии