Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Профилактика в клубе: как в Жилихово борются за права детей и спасают семьи от пьянства

30.05.2026

У Дзень Перамогі ў аг. Жыліхава, вёсках Бучаціна і Гулевічы адбыліся ўрачыстыя мітынгі. Жыхары ўсклалі вянкі да ўсіх помнікаў загінулым землякам.

Для школьнікаў свята адзначылася важнай падзеяй: старшыня сельвыканкама Святлана Сташаніна правяла цырымонію прыняцця дзяцей у піянеры. Хлопчыкі і дзяўчынкі далі клятву вернасці справе сваіх дзядоў і прадзедаў.

Захоўваючы спадчыну

На тэрыторыі сельсавета прыведзены ў парадак 14 воінскіх пахаванняў і чатыры помнікі землякам. Значную падтрымку ў гэтай добрай справе аказала ЗАТ «ЖЫЛІХАВА». Прадпрыемства ўзяло на сябе рамонт помнікаў у аг. Жыліхава, вёсках Выгода і Гулевічы: мемарыялы набылі дагледжаны выгляд, годны памяці загінулых герояў.

За здаровую сям’ю

У Жыліхаўскім сельскім клубе адбылося выязное пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку. У ходзе мерапрыемства разгледжаны матэрыялы ў адносінах да 11 чалавек. З кожным з іх праве-дзены індывідуальныя тлумачальныя гутаркі: даведзена інфармацыя пра згубны ўплыў алкаголю і пра меры, якія могуць быць прыняты для абароны правоў дзяцей і стабілізацыі становішча ў сям’і.

Падарункі для дзяцей

Апошні званок для навучэнцаў Жыліхаўскай СШ быў напоўнены асаблівай атмасферай, хваляваннем і светлым сумам. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ЗАТ «ЖЫЛІХАВА» Наталля Правальская ад імя прадпрыемства ўручыла памятныя падарункі не толькі адзінаццацікласнікам, якія ўступаюць у дарослае жыццё, але і самым юным вучням, для якіх паспяхова скончыўся першы навучальны год.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей