Падчас цырымоніі быў узняты Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь. Права падняць флаг было дадзена лепшаму педагогу 2025 года – настаўніку СШ №2 г. Капыля Людміле Хаміцэвіч, якая падрыхтавала прызёраў міжнародных, рэспубліканскіх і абласных конкурсаў па робататэхніцы і тэхнічнай творчасці, а таксама лепшаму вучню 2025 года, прызёру Міжнароднага конкурсу «Таленты XXI стагоддзя», Арцемію Карпеленю.
Затым удзельнікі мерапрыемства выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам звярнуўся старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Рудакоўскі.
Ён адзначыў, што дзяржаўныя сімвалы – неад’емная частка суверэнітэту і гістарычнай пераемнасці краіны. Уладзімір Уладзіміравіч падкрэсліў: павага да флага, герба і гімна фарміруе грамадзянскую адказнасць і адзінства грамадства. Таксама старшыня раённага Савета пажадаў прысутным міру, стабільнасці і свядомага стаўлення да нацыянальных традыцый.
Асноўным момантам свята стала прынясенне Клятвы вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь выхаванцамі ваенна-патрыятычнага клуба «Памяць» СШ №2 г. Капыля. У тэкст клятвы ўваходзілі абавязацельствы быць годнымі грамадзянамі, захоўваць мір і згоду, абараняць Радзіму і перадаваць любоў да Беларусі нашчадкам.
У гэты дзень для ўдзельнікаў мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная канцэртная праграма.
Свята завяршылася віншаваннем прысутных з Днём дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.
Фота аўтара

Комментарии