Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Убирали толокой – узнали подробности весеннего благоустройства в агрогородке Потейки

27.04.2026

Помнікі – пад наглядам

На тэрыторыі сельсавета патрабуюць догляду 17 воінскіх пахаванняў і  памятных месцаў. З надыходам вясны на ўсіх з іх праведзена добраўпарадкаванне. Работы ў асноўным выконвалі педагогі і вучні Пацейкаўскай СШ, супрацоўнікі сельвыканкама, сельгаспрадпрыемства, а таксама іншыя неабыякавыя грамадзяне (на здымку).

Сустрэча-вучоба

У Пацейкаўскім сельвыканкаме адбылася прафілактычная сустрэча-вучоба. Перад мясцовымі жыхарамі і прадстаўнікамі тых арганізацый, якія непасрэдна працуюць з насельніцтвам, выступіла спецыяліст Капыльскага РАНС Таццяна Шастакова. Яна нагадала алгарытм дзеянняў пры надзвычайных сітуацыях, растлумачыла, да чаго можа прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём, расказала пра карысць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Прыбіраюць  талакой

Навядзенне парадку на грамадзянскіх могілках у Пацейках вядзецца прадстаўнікамі сельвыканкама, сельгаспрадпрыемства, устаноў, размешчаных у аграгарадку. Часам дапамагае ў гэтым мясцовае насельніцтва. Напярэдадні велікодных свят сюды падвезлі пясок. Ачышчаны месцы часовага складзіравання камунальных адходаў.

Закуп малака прадаўжаецца

Працягваецца закуп малака з уласных падвор’яў насельніцтва ў жыхароў вёсак Душава і Крывое Сяло. Тэхнікай мясцовай гаспадаркі з пачатку красавіка сабрана звыш тоны прадукта, у сярэднім за дзень – каля 100 літраў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей