Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Аграрные рекордсмены Копыльского района: кто достиг лучших результатов

16.04.2026

Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі раённага спаборніцтва на веснавых палявых работах па стане на 16 красавіка.

На падкормцы азімых самага высокага выніку дасягнуў механізатар з філіяла «Лакнея» Генадзь КАВАЛЕНЯ, які апрацаваў на самаходным апырсквальніку «Раса» 5436 га.

На пагрузцы арганічных угнаенняў вызначыўся Юрый ЧАБАТАРОЎ з ААТ «Праснакі», на рахунку якога  27 900 т (трактар  «Амкадор»).

Больш за ўсіх арганікі – 17 860 т – унёс Ігар БАГДАНАЎ з ААТ «Праснакі» на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам ПМФ-20.

Найлепшы вынік на падрыхтоўцы глебы паказаў Іван БОДАК з ААТ «Піянер-Агра», на трактары МТЗ-3522 апрацаваў 1501 га.

Сяргей ДЗІСЯК з КСУП «Доктаравічы» на МТЗ-3522 з агрэгатам СПШ-12У засеяў збожжавыя і зернебабовыя на 634 га.

На ўзворванні глебы лепшым прызнаны трактарыст-машыніст Віктар ЛАГУН з ААТ «Ціміразеўскі», які ўзараў 660 га на трактары МТЗ-3522 з прычапным агрэгатам ППА-9-45.

На сяўбе цукровых буракоў вызначыўся трактарыст-машыніст УП «ПІК-Лясное» Сяргей МІКУЛІЧ, які на трактары МТЗ-1223 апрацаваў 287 га.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей