- На падкормцы азімых самага высокага выніку дасягнуў механізатар з філіяла «Лакнея» Генадзь КАВАЛЕНЯ, які апрацаваў на самаходным апырсквальніку «Раса» 5164 га.
- На пагрузцы арганічных угнаенняў вызначыўся Сяргей ЯЗВІНСКІ з ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс», на рахунку якога 23 561 т (трактар «Амкадор»).
- Больш за ўсіх арганікі – 15 840 т – унёс Ігар БАГДАНАЎ з ААТ «Праснакі» на трактары МТЗ-3022 з агрэгатам ПМФ-20.
- Найлепшы вынік на падрыхтоўцы глебы паказаў Аляксандр ВОЛЧАК з ЗАТ «ЖЫЛІХАВА», на трактары МТЗ-3522 з агрэгатам КПМ-10 апрацаваў 1170 га.
- Сяргей ДЗІСЯК з КСУП «Доктаравічы» на МТЗ-3522 з агрэгатам СПШ-12У засеяў збожжавыя і зернебабовыя на 516 га.
- На ўзворванні глебы лепшым прызнаны трактарыст-машыніст Віктар ЛАГУН з ААТ «Ціміразеўскі», які ўзараў 548 га на трактары МТЗ-3522 з прычапным агрэгатам ППА-9-45.
- На сяўбе цукровых буракоў вызначыўся трактарыст-машыніст ААТ «Праснакі» Іван ШАЙПАК, які на трактары МТЗ-1222 апрацаваў 189 га.

Комментарии