Жанна СКРЫГАН, старшыня Грозаўскага сельвыканкама:
– Для любога народа візітнай карткай з’яўляецца родная мова. У сваім паўсядзённым жыцці я карыстаюся як беларускай, так і рускай мовамі. Але ўсё ж сваёй роднай лічу менавіта беларускую.
Яна вельмі прыгожая і мілагучная. У ёй столькі слоў, якім вельмі цяжка знайсці адпаведнікі. Гэта і робіць нашу беларускую мову ўнікальнай і арыгінальнай, не падобнай да іншых.
Родная мова – гэта той інструмент, дзякуючы якому мы пазнаём жыццё. Таму, я лічу, яе неабходна старанна вывучаць, ведаць творы беларускай літаратуры і такім чынам пазнаваць свой народ, а таксама гісторыю свайго роднага краю.
Ірына КАНДРУКЕВІЧ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Пацейкаўскай СШ:
– З беларускай мовай я звязана ўсё сваё жыццё: спачатку вучылася ў беларускамоўнай школе, а зараз у ёй жа і працую. Лічу, што мы ўсе павінны ведаць родную мову, яна дапамагае адрозніваць наш народ як нацыю. На ёй створана шмат высокамастацкіх твораў, яна вельмі цудоўная. Можна сказаць, што гэта наш сапраўдны скарб, які дастаўся нам ад продкаў і які мы абавязаны перадаць сваім нашчадкам. Адчуваю, што часта думаю і нават мару па-беларуску. Цяпер модна вывучаць замежныя мовы. У гэтым выпадку мне ўспамінаюцца словы Францішка Багушэвіча: «Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю». Я таксама карыстаюся ў жыцці гэтым прынцыпам. Ды і ўвогуле лічу, што размаўляць па-беларуску – гэта модна!
Міхаіл КАПЦЯЕЎ, навучэнец гімназіі № 1 г. Капыля:
– Мне вельмі падабаецца беларуская мова, бо яна мае ўнікальную гісторыю і культурную спадчыну. Вывучаю яе дасканала, бо прымаю ўдзел у рознага кшталту алімпіядах і конкурсах. Яна гучыць мякка і меладычна, што адрознівае яе ад іншых моў. Беларуская мова дазваляе мне лепш разумець нашу культуру, літаратуру і традыцыі. Я ганаруся тым, што магу размаўляць на роднай мове і захоўваць яе для будучых пакаленняў.
Наталія НОВІК, бібліятэкар Вялікараёўскай сельскай бібліятэкі-клуба:
– Мова нясе ў сабе культуру і звычаі той краіны, дзе на ёй размаўляюць. Кожны грамадзянін павінен ведаць і шанаваць родную мову. Я чула беларускую мову з дзяцінства, вывучала яе, люблю чытаць творы беларускіх аўтараў і доб-ра разумею, чаму нашу мову называюць выказвальніцай народных думак, гaлoўным cpoдкaм зaxaвaння нapoднaй кyльтypы i тpaдыцый. У залежнасці ад асяроддзя я размаўляю па-руску ці па-беларуску. Часам беларускае слоўца гучыць больш трапна і да месца.

Комментарии