Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

«Женщина – это целый мир» – узнайте, что думают об этом жители Копыльщины

01.02.2026

Артур ШЫДЛОЎСКІ, вадзіцель рэдакцыі газеты «Слава працы»:

– На маю думку, аб’яўленне Года беларускай жанчыны – гэта не проста сімвалічны жэст, а шчырая даніна павагі мамам, жонкам, сёстрам, дочкам, калегам, сяброўкам – усім, хто напаўняе наш свет сэнсам і цяплом.

Вельмі цудоўна, што яны знахо-дзяцца побач з намі. Я ўдзячны сваёй матулі за тое, што дала мне жыццё, выхавала мяне. Яна навучыла адрозніваць дабро і зло, заклала падмурак асобы. Шмат увагі, цёплых адносін і клопату аддавала і бабуля. Пяшчоту і ласку заўсёды дорыць каханая сяброўка. А яшчэ мне пашчасціла працаваць у амаль поўнасцю жаночым калектыве: у мінулым годзе я ўладкаваўся ў рэдакцыю газеты «Слава працы». Вакол, можна сказаць, цудоўны «кветнік». Таму ў такіх абставінах трэба заставацца сапраўдным мужчынам. Адзначу, што з калегамі мы знаходзім агульную мову, з павагай адносімся адзін да аднаго, як гэта і павінна быць у калектыве.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей