Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Инициатива Президента глазами жителей Копыля: почему «счастливая женщина» – это основа для счастливой страны?

01.02.2026

Марына ІМБРА, цырульнік:

– Вельмі прыемна, што кіраўнік нашай краіны аб’явіў 2026 год Годам беларускай жанчыны! Мы сапраўды гэтага заслугоўваем. Беларускі – працавітыя, гаспадарлівыя, клапатлівыя, гасцінныя.

На жаль, не кожнай шанцуе мець надзейную апору ў асобе мужа і не ўсе дзеці і ўнукі вырастаюць удзячнымі. Але ніякія нягоды не зломліваюць нас. Нездарма ў народзе кажуць, што жанчына трымае тры куты дома.

Беларускі вельмі прыгожыя ад прыроды. Тым не менш яны стараюцца яшчэ больш падкрэсліць сваю індывідуальнасць. Да мяне па цырульніцкія паслугі прыходзяць як маладыя дзяўчаты, так і пажылыя жанчыны. Ад сваіх пастаянных кліентак чую розныя жыццёвыя гісторыі. Не толькі радасныя, але і сумныя. Аднак гэта не перашка-джае ім імкнуцца да прыгажосці. Якая сапраўдная жанчына не клапоціцца пра сваю знешнасць? Я ўжо не гавару пра прыгажосць душы, якая ўласцівая беларускам.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей