– У нашай краіне падтрымка жанчын з’яўляецца прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай палітыкі. Першачарговае значэнне надаецца працоўным гарантыям, развіццю ўмоў для сумяшчэння прафесійных і сямейных абавязкаў. 2026 год яшчэ больш ярка прадэманструе, наколькі вялікая роля жанчын у грамадстве і ўмацаванні сямейных каштоўнасцей.
Беларуская жанчына – гэта найперш працаўніца. Амаль палову калектыву нашага прадпрыемства складаюць жанчыны (іх 169). Бухгалтэрыя, маркетынг, забеспячэнне, планавы і фінансавы аддзелы – усюды амаль адны жанчыны. Ад іх прафесіяналізму і дальнабачнасці залежыць многае.
Нямала прадстаўніц прыгожай паловы і сярод рабочых. Праца на прадпрыемстве нялёгкая. Тым не менш яны выдатна спраўляюцца з ёй, а ў іх жа яшчэ столькі хатніх клопатаў! Мы, мужчыны, павінны ствараць для жанчын добрыя ўмовы як на працоўных месцах, так і дома. А яшчэ – цаніць жанчын!

Комментарии