Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

«Счастье страны начинается с нее». Как Копыльский район встречает Год белорусской женщины?

01.02.2026

Вольга КУКРАШ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Ціміразеўскі»:

– Аб’яўленне Года беларускай жанчыны – гэта даніна павагі да жанчын, якія штодня ўносяць вялікі ўклад у развіццё краіны: нястомна працуюць на вытворчасці, рэалізуюць свой патэнцыял у навуцы і мастацтве, выхоўваюць дзяцей і займаюцца дабрачыннасцю. Гэта прызнанне іх намаганняў і дасягненняў, якія нярэдка застаюцца незаўважанымі. Гэта прызнанне таго, што жанчыны адыгрываюць вялікую ролю ў жыцці нашай дзяржавы.

Мы павінны паказаць усёй краіне і ўсяму свету, што беларускія жанчыны з’яўляюцца сапраўднымі захавальнікамі сямейных традыцый, нацыянальнай духоўнай і культурнай спадчыны, якія мы абавязаны не толькі захоўваць, але і памнажаць. Заклікаю жанчын больш актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, дзяліцца сваімі вопытам і ведамі, каб разам будаваць моцнае і квітнеючае грамадства. Мы хочам і павінны паказаць, што жанчыны – гэта не толькі захавальніцы дамашняга ачага, але і актыўныя ўдзельніцы ўсіх сфер жыцця.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей