Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

«Основа нашей жизни». Мнение жителей Копыльщины об объявлении Года белорусской женщины

01.02.2026

Святлана АСТРЭЙКА, дырэктар Песачанскай БШ:

– У навагоднім звароце Прэзідэнта ёсць і такія словы: «Асаблівая ўдзячнасць тым, хто працуе з дзеткамі, адчыняючы для іх дзверы ў дарослае жыццё, хто, апранаючы белы халат, клапоціцца пра здароўе кожнага свайго пацыента, хто прафесійна або па закліку сэрца бескарысліва дапамагае лю-дзям у цяжкіх жыццёвых сітуацыях». Гэта значыць, што кіраўнік дзяржавы дзякуе і нашаму калектыву.

У Песачанскай школе, як і ў шматлікіх навучальных установах Беларусі, большасць педагогаў – жанчыны. І гэта не выпадковасць. Менавіта жанчына, валодаючы здольнасцю спалучаць строгасць і пяшчоту, патрабавальнасць і спачуванне, становіцца для дзіцяці настаўнікам, апорай. Непаўторнай жанчыну-педагога робяць цярпенне, якое дазваляе тлумачыць складанае і верыць у вучня, чуласць, якая дапамагае адчуць настрой дзіцяці і падтрымаць у цяжкую хвіліну, адказнасць, якая прымушае браць на сябе цяжар рашэнняў, ад якіх залежыць лёс маленькага чалавека, і творчы падыход.

Жанчына-педагог не проста дае веды, а фарміруе характар, выхоўвае грамадзянскасць, патрыятызм, перадае любоў да малой радзімы. Дзеці вучацца не толькі матэматыцы ці гісторыі, але і таму, як быць чалавечнымі, берагчы сям’ю і гістарычную памяць, шанаваць працу і паважаць старэйшых. Калі жанчына сумяшчае мацярынства і педагагічную працу, яе ўклад у развіццё грамадства становіцца сапраўды неацэнным.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей