Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Женщина – душа общества. Что говорят в Копыле об инициативе Президента?

01.02.2026

Уладзімір РУДАКОЎСКІ, старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў:

– Рашэнне Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб’явіць 2026 год Годам беларускай жанчыны кранула мяне да глыбіні душы. Гэта не проста сімвалічны жэст, а заслужанае прызнанне неацэннага ўкладу жанчын у развіццё грамадства, захаванне традыцыйных каштоўнасцей і ўмацаванне дзяржаўнасці.

Кіраўнік дзяржавы дакладна адзначыў: «Нічога больш дасканалага, чым жанчына, прыродай не створана». Паглядзіце навокал: жанчына – свет клопату, любові і падтрымкі, душа грамадства. Яна гарманічна спалучае сям’ю і кар’еру, застаючыся ўвасабленнем жаноцкасці. Яе ўклад адчувальны ўсюды – ад навукі і медыцыны да палітыкі і бізнесу: жанчыны-дэпутаты фарміруюць законы, навукоўцы робяць адкрыцці, прадпрымальніцы развіваюць эканоміку, урачы ратуюць жыцці. Гэтая здольнасць аб’ядноўваць пяшчоту і рашучасць натхняюць нас на подзвігі і заслугоўваюць самай глыбокай павагі.

Кажуць, што ў жыцці мужчыны самыя важныя тры жанчыны – маці, жонка і дачка. Я з гэтым згодзен. Для мяне вельмі дарагая мая мама, з якой звязаны сваімі думкамі. Важная роля адводзіцца і каханай жонцы, якая з’яўляецца маім натхненнем. А замілаваннем жыцця сталі мае дзве дачушкі.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей