Прааналізавалі ўсё да дробязей
На чарговым пасяджэнні сельвыканкама падведзены вынікі Году добраўпарадкавання на тэрыторыі сельсавета. Работа прааналізавана ў разрэзе кожнага населенага пункта. Асаблівая ўвага звернута на пустуючыя ўчасткі. Таксама зацверджаны план на бягучы год.
Інвентарызацыя дамоў і земляў
Пачалася інвентарызацыя безгаспадарных дамоў і земляў агульнага карыстання. Пад увагай работнікаў сельвыканкама – аг. Пацейкі, вв. Бабавенка, Ржаўка, Печураны і Кудзінавічы. У выніку на дадзены момант выяўлена 19 домаўладанняў, якія па знешнім выглядзе адпавядаюць пустуючым, і каля шасці гектараў участкаў, што неэфектыўна выкарыстоўваюцца ў межах населеных пунктаў.
Рэйд па праблемных асобах
Прадстаўнікі сельвыканкама і суб’ектаў прафілактыкі правялі па-дворны абход па захаванні бяспекі асацыяльнай катэгорыі грама-дзян. Падчас рэйду наведаны 16 праблемных асоб.
Са стыхіяй змагаліся без скаргаў
Пасля студзеньскай снежнай стыхіі не паступіла ніводнай скаргі па ліквідацыі яе наступстваў. Тэхніка і людзі ААТ «Прагрэс 2010» зазірнулі ў кожны куточак населеных пунктаў, каб пазбавіць іх ад снежнага палону (на здымку).

Комментарии