У кругласутачным рэжыме
Дзень і ноч працавалі тэхніка і людзі УП «ПІК-Лясное», «ДРБУ № 124» на ліквідацыі наступстваў снегападу падчас цыклону «Улі». Кіраўніцтва сельвыканкама і ўсе вяскоўцы выказваюць удзячнасць за вызваленыя ад снегу вуліцы, дарогі, пад’езды да сацыяльна важных аб’ектаў, могілак. Не засталіся ўбаку і валанцёры, насельніцтва (на здымку).
Выязное пасяджэнне
На выязным пасяджэнні Савета аховы правапарадку і прафілактыкі, што прайшло ў аг. Пясочнае з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама і пракуратуры, разгледжаны шэсць асацыяльных асоб. У тым ліку адна за парушэнне правапарадку, дзве – за неналежныя адносіны да выхавання непаўналетніх.
Абследаванні падчас халадоў
З 15 па 20 студзеня на даму наведаны грамадзяне, якія адносяцца да льготнай катэгорыі. Абследаванне праводзілася ў сувязі з працяглымі маразамі і ростам колькасці пажараў. Пад пільнай увагай мясцовай улады аказаліся 18 домаўладанняў.
У якіх умовах жывуць дзеці?
З 25 снежня па 7 студзеня на тэрыторыі сельсавета прайшла акцыя «Бяспечныя канікулы. Зіма». Работнікі сельвыканкама і іншых зацікаўленых структур вывучылі ўмовы пражывання дзяцей у 28 сем’ях.
Збор малака працягваецца
Праведзены падворны абход падсобных гаспадарак вяскоўцаў па падліку асноўных відаў жывёлы і птушкі. Яго вынікі паказалі, што на тэрыторыі сельсавета налічваецца 25 кароў. Унітарным прадпрыемствам «ПІК-Лясное» з уласных падвор’яў штодзённа збіраецца каля 200 кг малака.

Комментарии