Устаноўка АПА і рамонт печы
На тэрыторыі сельсавета пытанням пажарнай бяспекі надаецца павышаная ўвага. Для забеспячэння дадатковай абароны насельніцтва ўстаноўлены дзевяць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у грамадзян, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Асаблівая ўвага надаецца людзям з абмежаванымі магчымасцямі здароўя: інваліду трэцяй групы аказваецца падтрымка ў рамонце ацяпляльнай печы. Такія ініцыятывы дазваляюць мінімізаваць рызыкі ўзнікнення пажараў і забяспечыць бяспеку жыхароў.
Аперацыя «Бяспека»
У рамках мерапрыемстваў па бяспецы насельніцтва праводзяц-ца прафілактычныя рэйды па абследаванні домаўладанняў на тэры-торыі сельсавета. Асаблівая ўвага нададзена шматдзетным сем’ям і сем’ям з дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, асобам, якія маюць праблемы з алкаголем. Завяршаюцца праверкі стану жылля адзінокапражываючых грамадзян, колькасць домаўладанняў якіх складае 237. Увогуле да пазначаных катэгорый рызыкі адносіцца 310 дамаўладанняў.
За 11 месяцаў бягучага года абследаваны практычна ўвесь кантынгент названых катэгорый, што складае больш за 94%. Рэгулярныя агляды накіраваны на прадухіленне няшчасных выпадкаў, бяспечнае асяроддзе пражывання і павышэнне дасведчанасці грамадзян аб мерах засцярогі.
Узмацніць меры
На чарговым пасяджэнні грамадскага пункта аховы правапарадку былі разгледжаны сітуацыі, якія тычацца шасці чалавек, якія маюць схільнасць да злоўжывання спіртнымі напоямі. Гэтыя грамадзяне знаходзяцца ў зоне павышанай увагі з-за магчымых рызык парушэння правапарадку і невыканання норм пажарнай бяспекі. Удзельнікі пасяджэння правялі растлумачальныя гутаркі, нагадалі аб наступствах злоўжывання алкаголем і важнасці выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі.
Моладзь - гэта стратэгія
У Старыцкай СШ адбылася дыялогавая пляцоўка «Моладзь — стратэгічны рэсурс нацыі» (на здымку). Фармат мерапрыемства аказаўся далёкім ад традыцыйных сумных лекцый: падлеткі актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіях, праводзілі мазгавыя штурмы і прапаноўвалі ўласныя ініцыятывы.
Удзельнікі гаварылі аб магчымых перспектывах раёна, прапановах па развіцці інфраструктуры, культурным абмене і сацыяльнай актыўнасці. Яны падкрэслівалі важнасць удзелу маладых людзей у фарміраванні пазітыўных змяненняў і рэалізацыі інавацыйных ідэй.
Зімовая казка пачынаецца
Напярэдадні Новага года на тэрыторыі сельсавета разгарнуліся маштабныя работы па святочным афармленні будынкаў і збудаванняў.
Такі актыўны ўдзел стварае асаблівую атмасферу свята і чараўніцтва. Кожны жыхар таксама імкнецца ўнесці сваю лепту ва ўпрыгожванне роднай вёскі, робячы прастору больш утульнай і прывабнай.

Комментарии