Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Представители Копыльщины приняли участие в областном чествовании аграриев

09.12.2025

Капыльскі раён прызнаны лепшым у абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў намінацыі «Вытворчасць і рэалізацыя жывёлы». Дыплом першаму намесніку старшыні райвыканкама – начальніку ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталю Ракевічу ўручыў губернатар Аляксей Кушнарэнка.

У Мар’інай Горцы падвялі вынікі абласнога спаборніцтва за дасягненне лепшых паказчыкаў у развіцці АПК.
На пухавіцкай зямлі сабраліся лепшыя работнікі сельскагаспадарчай галіны сталічнага рэгіёна, дзякуючы працы якіх з поўнай адказнасцю можна сцвярджаць, што Міншчына – вядучая аграрная вобласць, якая з году ў год пацвярджае сваё лідарства ў аграпрамысловым комплексе краіны.


– Агульны намалот Міншчыны – больш за 2,7 мільёна тон збожжа з рапсам і кукурузай. І гэта чвэрць усяго рэспубліканскага каравая. Устаноўлены гістарычны рэкорд ураджайнасці збожжавых – 50 цэнтнераў з гектара.
Пасля віншавання ўдзельнікаў мерапрыемства з завяршэннем аграрнага сезона 2025 года губернатар адзначыў заслужанымі ўзнагародамі пераможцаў абласнога спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу.
У салідны спіс узнагароджаных трапілі раёны і прадпрыемствы, якія сталі пераможцамі ў розных намінацыях.
Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама адзначана аператар свінагадоўчага комплексу ААТ «Капыльскае» Валянціна Рудская, а падзякай старшыні – вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Капыльскага РАНС Аляксей Крывецкі за дапамогу ва ўборачнай.


Таксама ўзнагарод удастоены і іншыя сельгасвытворцы. У ліку лепшых – дырэктар ААТ «Праснакі» Уладзімір Лазоўскі, вадзіцель ААТ «Піянер-Агра» Уладзімір Барысавец, галоўны ветурач ААТ «Старыца-Агра» Віктар Лемешаў, начальнік МТК УП «ПІК-Лясное» Алена Кунцэвіч, заатэхнік-селекцыянер ААТ «Семежава» Ніна Рудніцкая, аператар машыннага даення СГФ «Руднае» Ала Насевіч, звяно аператараў машыннага даення філіяла «Лакнея» Ірына Хлябко, Таццяна Кавалёнак, Галіна Кіявец, звяно жывёлаводаў ААТ «Піянер-Агра» Сяргей Халюта, Аляксандр Філазафовіч, жывёлавод ААТ «Капыльскае» Сяргей Абцэшка і аператар свінагадоўчага комплексу ААТ «Капыльскае» Святлана Шаравар.
Пераможцаў абласнога спа-борніцтва ўзнагародзіў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Васіль Сысоеў.


Асобна ўшанаваны прад-стаўнікі МНС, якія бралі ўдзел ва ўборачнай кампаніі 2025 года. Прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці таксама адзначылі лепшых.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей