Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Делимся новостями Слобода-Кучинского сельсовета

30.11.2025

Кіпіць жыццё ў вёсках

Сходы грамадзян прайшлі у вёсках Чарнічнае і Слабада-Кучынка. Жыхары актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаваннях найбольш значных пытанняў мясцовага значэння. Адным з цэнтральных момантаў сходу ў Слабада-Кучынцы стала змена кіраўніцтва: новай старэйшынай вёскі была аднагалосна абрана паважаная ўсімі жыхарамі дырэктар мясцовай школы Валянціна Кандыбовіч (на здымку). Акрамя таго, прысутныя ўважліва азнаёміліся з пытаннямі супрацьпажарнай бяспекі, абмеркавалі стан інфраструктуры і якасць аказання паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркай. У завяршэнні рабочай часткі сельскія жыхары змаглі атрымаць асалоду ад святочнага канцэртнага выступлення артыстаў аддзела нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва РЦК.

Памяць патрабуе догляду

Праведзены работы па ўборцы смецця з усіх трынаццаці тэрыторый сельскіх грамадзянскіх могілак. Смецце вывозілі сумеснымі намаганнямі работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і супрацоўнікаў ААТ «Старыца-Агра». Дзякуючы гэтым мерапрыемствам тэрыторыі вакол месцаў пахавання набылі эстэтычны выгляд, палепшыўся санітарны стан і камфорт для наведвальнікаў, якія захоўваюць традыцыі шанавання продкаў.

Небяспечныя звычкі і бацькоўскія памылкі

Супрацоўнікі РАНС праводзяць мэтанакіраваныя рэйды па захаванні пажарнай бяспекі на тэрыторыі сельсавета. Праведзена пасяджэнне Савета грамадскага пункта аховы правапарадку, падчас якога асаблівая ўвага надавалася сітуацыі з грамадзянамі, якія рэгулярна злоўжываюць алкаголем, чые паводзіны ствараюць павышаную пагрозу ўзгарання домаўладанняў. Акрамя гэтага, разглядалася і сям’я, якая сутыкнулася з праблемай неэфектыўнага расходавання фінансавых рэсурсаў, пытаннямі выхавання дзяцей: абгрунтаваныя заўвагі выкліканы з боку супрацоўнікаў дашкольнай установы.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей