У мнагадзетнай – папаўненне
У адной з мнагадзетных сем’яў аг. Пясочнае нарадзілася шостае дзіця – сынок Андрэйка. Ён стаў чацвёртым хлопчыкам у сям’і, у якой, акрамя гэтага, яшчэ выхоўваюцца дзве дзяўчынкі.
Помнікі – пад наглядам
На тэрыторыі сельсавета патрабуюць догляду 24 воінскія пахаванні і 13 памятных месцаў. Напярэдадні зімы на ўсіх з іх праведзена добраўпарадкаванне. Работы ў асноўным выконвалі педагогі і вучні Лясноўскай СШ (на здымку), супрацоўнікі сельвыканкама, а таксама іншыя неабыякавыя грамадзяне.
З дапамогай альпіністаў
У в. Бабоўня каля помніка загінулым землякам, непадалёку ад будынка сельвыканкама, спілавалі шэсць небяспечных дрэў. Для выканання гэтых работ былі запрошаны прамысловыя альпіністы.
Гаварылі пра тое, што хвалюе
У Лоцвінскім цэнтры аматарскай творчасці прайшоў сход грамадзян. Вяскоўцы разам з прадстаўнікамі раёна электрычных сетак і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях абмеркавалі пытанні, што найбольш хвалююць, – электраацяпленне і захаванне правіл пажарнай бяспекі.
Удзячнасць за супрацоўніцтва
У Лясноўскай СШ праходзіць акцыя ўдзячнасці бацькам навучэнцаў за выхаванне сваіх дзяцей. Асаблівасцю такога мерапрыемства з’яўляецца тое, што віншаванні і добрыя словы выказваюцца непасрэдна на працоўным месцы кожнага з бацькоў. Гэта дазваляе асабіста падзякаваць ім за актыўную жыццёвую пазіцыю.

Комментарии