Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Свет его слова: в Тимковичской средней школе прошло мероприятие в память Кузьмы Чорного

21.11.2025

Літаратурна-мастацкая імпрэза «Святло яго слова: памяці Кузьмы Чорнага» адбылася ў Цімкавіцкай сярэдняй школе, якая носіць імя гэтага пісьменніка. Традыцыйнае мерапрыемства, прымеркаванае да 81-й гадавіны са дня смерці класіка беларускай літаратуры, аб'яднала прадстаўнікоў розных пакаленняў.

Дзякуючы акардэонным найгрышам у выкананні настаўніка дзіцячай школы мастацтваў Аляксандра Карповіча ў зале панавала асаблівая атмасфера. На экране з'яўляліся фотаздымкі пісьменніка, вокладкі яго кніг, краявіды мясцін, звязаных з яго жыццём.

Вядучыя мерапрыемства – загадчык філіяла Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага Алена Гарэлік і загадчык Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі Вольга Радкевіч – пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка-земляка. Увазе гледачоў была прадстаўлена літаратурна-біяграфічная кампазіцыя «Вобразы жыцця» ў выкананні вучняў 7 класа Мікіты Чарнушэвіча і Мікіты Лобана. Акрамя таго, Мікіта прачытаў верш сучаснага самабытнага капыльскага паэта Мікалая Майсюка, прысвечаны пісьменніку.

Асаблівым момантам стала выступленне вучня 10 класа Артура Чарняўскага, які ўвасобіў вобраз самога пісьменніка. Ён выканаў урыўкі з твораў класіка, тым самым дазволіўшы прысутным пачуць жывое слова Чорнага.

Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання – знакам павагі да памяці вялікага пісьменніка.

Фота аўтара

 


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/39173-svet-ego-slova-v-timkovichskoj-srednej-shkole-proshlo-meropriyatie-v-pamyat-kuzmy-chornogo#sigProIdf499e16d40
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей