۷Нарыхтавана 668 325 т арганічных угнаенняў, вывезена на палеткі 598 430 т, у тым ліку пад цукровыя буракі – 139 466 т. Найбольш – 82 380 і 80 430 т – адпаведна на рахунку аграрыяў ААТ «Праснакі». А вось пад сяўбу салодкіх караняплодаў лепш угнояць глебу ва УП «ПІК-Лясное», для чаго ўжо вывезена амаль 30 000 т так званага вітаміну ўрадлівасці.
۷Сельгаспрадпрыемствы, якія займаліся вырошчваннем цукровых буракоў, закончылі іх уборку. Накапана амаль 340 000 т пры сярэдняй ураджайнасці 511 ц/га. Вывезена на перапрацоўчыя прадпрыемствы 234 734 т. Самая высокая цукрыстасць караняплодаў – 17,98 – у ААТ «Семежава» і СГФ «Руднае».
۷Кукуруза на зерне ўбрана на 70% плошчаў, яе сярэдняя ўраджайнасць знаходзіцца на ўзроўні 72 ц/га. Найбольшы гэты паказчык – 88 і 87 ц/га – у філіяле «Лакнея» і УП «ПІК-Лясное» адпаведна. Пры плане сплюшчыць 14 080 т зерня ўжо маецца 12 539 т пажыўнага корму.
۷Лідарамі па надоі малака ад адной каровы з’яўляюцца ААТ «Капыльскае» і філіял «Лакнея», дзе атрымліваюць 25,5 і 25,1 кг адпаведна. Крыху саступаюць ім жывёлаводы УП «ПІК-Лясное», дзе дояць 24,5 кг, але яны маюць найбольшую прыбаўку – 3,4 кг. Увогуле сярэднераённы паказчык знаходзіцца на ўзроўні 19,5 кг, пераўзыходзяць яго таксама ў ААТ «Праснакі» і «Семежава».
Фота Таццяны Захарэвіч

Комментарии