Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

"Государство для народа": вспоминаем, как прошло III Всебелорусское народное собрание

19.11.2025

«Дзяржава для народа» – пад такім лейтматывам 2–3 сакавіка 2006 года, за два тыдні да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, праходзіў трэці Усебеларускі народны сход,  удзел у якім прынялі больш за 2500 чалавек. 

Напярэдадні, як водзіцца, у Капыльскім райвыканкаме прайшло пасяджэнне ўпаўнаважаных па вылучэнні кандыдатур. 116 прадстаўнікоў ад 55 працоўных калектываў стаялі перад адказнай задачай – абраць тых, хто годна прадставіць раён на такім значным форуме.

Народныя абраннікі

Усяго было абрана 11 чалавек. Сярод іх старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Тарасавіч Бода, намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Іна Мікалаеўна Былюк, намеснік старшыні аблвыканкама, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Леанід Канстанцінавіч Заяц, начальнік упраў-лення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама  Іван  Сця-панавіч Сяргей, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 г. Капыля» Валянціна Уладзіміраўна Балажынская, механізатар ЗАТ «Капыльскае» Аляксандр Валянцінавіч Гарашчэня, старшыня Цімкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Алена Мечыславаўна Острыкава, брыгадзір брыгады каменшчыкаў ДУП «ПМК-194» Яўгеній Купрыянавіч Пабядзінскі, дырэктар ААТ «Старыца-Агра» Уладзімір Анатольевіч Рудакоўскі, аператар машыннага даення СВК «Ціміразеўскі» Святлана Васільеўна Макарэня, галоўны ўрач Быстрыцкай участковай бальніцы Сяргей Аляксандравіч Царукоў.

Вынікі. Рашэнні. Планы

Напярэдадні новай пяцігодкі краіна падводзіла вынікі мінулага перыяду і вызначала вектар развіцця   на будучыню. Быў праведзены дэталёвы аналіз рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2001–2005 гады і прадстаўлены амбіцыёзны праект новага стратэгічнага плана да 2010 года. Асноўныя акцэнты былі зроблены на сацыяльнай сферы – усебаковае развіццё чалавека і рост рэальных даходаў насельніцтва сталі галоўнымі прыярытэтамі. Эканоміка чакала іна-вацыйны рывок – пераход на сучасныя тэхналогіі і мадэрнізацыю вытворчасці. Асобная ўвага надзялялася эканоміі рэсурсаў – энерга- і рэсурсазберажэнне ва ўсіх галінах станавілася аб’ектам дзяржаўнай палітыкі. Вялі-кая надзея ўскладалася на рост экспарту і павышэнне канкурэнтаздольнасці бе-ларускай прадукцыі на міжнародных рынках. Агра-прамысловы комплекс ча-кала маштабная праграма развіцця і адраджэння вёскі, дзе планавалася не толькі павысіць эфектыўнасць сельскай гаспадаркі,  але  і стварыць камфортныя ўмовы для жыцця.  Будаўніцтва  жыл-ля і развіццё малых гарадоў завяршалі гэту стратэгію, накіраваную на стварэнне квітнеючай Беларусі, дзе кожны грамадзянін мог адчуць перавагі суверэннага развіцця.

Словы, якія аб’ядналі мільёны

З вялікім канцэптуальным дакладам на форуме выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што ўпершыню за шматвекавую гісторыю наш народ стварыў суверэнную, незалежную дзяржаву, якая, грунтуючыся на ўласнай мадэлі, дынамічна развіваецца. «Моцная дзяр-жаўная ўлада, моцная сацыяльная палітыка і апора на народ – вось і ўвесь сакрэт нашых поспехаў», – падкрэсліў  кіраўнік дзяржавы.

Эмацыянальным апафеозам выступлення сталі запамінальныя словы Прэзідэнта, якія выклікалі водгук ва ўсіх удзельнікаў сходу: «Упэўнены, кожны грамадзянін краіны, увесь народ будзе працаваць так, каб кожны з нас змог сказаць: я люблю сваю сям’ю, я ганаруся сваёй Радзімай, я шчаслівы жыць і працаваць у Беларусі!».

 Дэлегаты трэцяга Усебеларускага народнага сходу падзяліліся сваімі ўспамінамі

Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ:

– Цяжка паверыць, што з таго памятнага мерапрыемства ўжо мінула амаль 20 гадоў. Час ляціць няўмольна, але ўспаміны пра тыя дні застаюцца такімі ж яркімі і жывымі. Памятаю, як мы ўсе, наша дэлегацыя, вярнуліся з мерапрыемства пад велізарным уражаннем – і перш за ўсё, ад выступлення Прэзідэнта.

Гэта быў не проста даклад ці справаздача. Гэта была шчырая, праніклівая і вельмі даступная размова пра самае галоўнае: пра краіну, пра будучыню, пра нас саміх. Кіраўнік дзяржавы размаўляў з намі на адной мове, без казёншчыны, з такой энергіяй і перакананасцю, якія зараджалі і аб’ядноўвалі залу. Упэўнена, што яго магнетызм тады адчуваў кожны прысутны.

І самае дзіўнае: усе тыя маштабныя задачы, што былі абвешчаны на трэцім Усебеларускім народным схо-дзе, не засталіся проста словамі на паперы. Яны сталі пуцяводнай картай, па якой краіна ўпэўнена пайшла наперад. Цяпер, аглядаючыся з сённяшняга дня, усведамляеш, які няпросты шлях быў прой-дзены. Бачыш, як выраслі нашы гарады, як развілася прамысловасць, як умацаваўся суверэнітэт. Гэта быў не выпадковы рух, а дакладны, вывераны курс, зададзены ў тым ліку і на гістарычным форуме.

А яшчэ ў мяне захоўваецца адзін цікавы атрыбут таго сходу – падарунак дэлегатам – партфель з разнастайнымі прыналежнасцямі. Часам я дастаю яго, адкрываю, перабіраю тое, што ў ім знаходзіцца. І нібы пераношуся на два дзесяцігоддзі назад. У гэтыя імгненні зноў адчуваеш тую асаблівую атмасферу надзеі, адказнасці і гонару за сваю краіну. Гэта больш, чым проста рэч. Гэта – рэальны доказ таго, што ты быў далучаны да вялікай і важнай справы. Далучаны да гісторыі.

 

Алена ОСТРЫКАВА:

– Я да гэтага часу адчуваю глыбокую ўдзячнасць за прадстаўленую тады магчымасць стаць часткай такой значнай і маштабнай падзеі. Усведамленне таго, што мы, жыхары Капыльшчыны, прымалі ўдзел у вызначэнні далейшага шляху развіцця Беларусі, напаўняла адначасова і пачуццём велізарнага гонару, і глыбокай адказнасці.

У памяці засталася атмасфера, якая панавала ў зале падчас выступлення Прэзідэнта, – засяроджанасць, пачуццё адзінства і яснае разуменне важнасці моманту. Гэта сапраўды ўражвала!

Фармат мерапрыемства не абмяжоўваўся толькі афіцыйнымі пасяджэннямі. Для нас, дэлегатаў, была падрыхтавана насычаная культурная праграма. Мы тады змаглі ўбачыць шмат чаго, яскравым успамінам застаўся і арганізаваны для нас канцэрт – феерычнае відовішча, якое прадэманстравала талент і творчы патэнцыял беларускага народа. І, вядома, уразіў ўсіх нас Палац Незалежнасці – як яго архітэктурны воблік, так і ў цэлым глыбокі дзяржаўны сімвалізм. Знаходзячыся ў сценах Палаца, адчувалі асаблівы гонар за сваю краіну.

Праз гады гэтыя ўспаміны не згубілі яскравасці. Такія падзеі не проста застаюцца ў памяці – яны фарміруюць асаблівае пачуццё далучэння да гісторыі роднай краіны. Гэта быў бясцэнны вопыт.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/39122-gosudarstvo-dlya-naroda-vspominaem-kak-proshlo-iii-vsebelorusskoe-narodnoe-sobranie#sigProId555d248640
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей