Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости с полей: как аграрии Копыльщины справляются с осенними полевыми хлопотами?

11.11.2025

Паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу, па стане на 10 лістапада ў раёне пад зябліва ўзарана амаль 7000 га, што складае 30% да плана. Найбольш – амаль 80% – апрацавана ў філіяле «Лакнея». А самыя вялікія плошчы пад асенняе ворыва адведзены ў сельгаспрадпрыемствах «ПІК-Лясное» (3000 га) і «Капыльскае» (2700 га). Падчас гэтых работ на палетках працуе 27 адзінак тэхнікі.

Кукуруза на зерне...

Намалочана 30 748 т кукурузы на зерне. Найлепш гэта культура ўрадзіла ва УП «ПІК-Лясное» (85 ц/га), філіяле «Лакнея» (80 ц/га), ААТ «Праснакі» (79 ц/га). Амаль усе гаспадаркі займаюцца плюшчэннем зерня. Ужо закладзена ў рукавы звыш 9600 т, найбольш – ва УП «ПІК-Лясное»  і ААТ «Старыца-Агра» – 2550 і 2340 т адпаведна.

...і сілас

Кукурузнага сіласу назапашана 307 208 т, найбольшая колькасць на рахунку УП «ПІК-Лясное» – 33 717 т. Самыя ўраджайныя палеткі з кармавой культурай у філіялах «Вялікая Раёўка» (366 ц/га) і «Лакнея» (333 ц/га).

Прадукцыя салодкая...

Большасць гаспадарак, якія займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў, ужо закончылі іх уборку. Накапана 311 748 т караняплодаў, на перапрацоўчыя прадпрыемствы вывезена 196 215 т. Самай высокай ураджайнасцю вызначаецца ЗАТ «Жыліхава», дзе атрымліваюць звыш 600 ц/га салодкай прадукцыі.

...і малочная

Надой малака ад адной каровы па раёне складае 19,3 кг, што на 400 г больш, чым летась. Самыя высокія надоі – 25,5 кг – фіксуюцца ў ААТ «Капыльскае», а найбольшая прыбаўка – 3 кг 100 г – ва УП «ПІК-Лясное». Валавы надой за апошні дзень склаў звыш 487 т, ці 103,7% да мінулагодняга. Таварнасць знаходзіцца на ўзроўні 90,4%.

Фота Аксаны Міхайлоўскай


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей