Ткацтва на кроснах традыцыйнага рушніка, ткацтва пояса на дошчачках і выраб саламянага павука - усё гэта прадстаўлялі кружкоўцы на свяце-конкурсе. Калі ёсць пераемнасць традыцый - рамёствы будуць жыць і развівацца. Таму свята"Калыска талентаў" вельмі чаканае і важнае для кожнага юнага ўдзельніка. Пажадаем ім поспехаў і прыемнага свята!!!
Дыплом Гран-пры рэгіянальнага свята-конкурсу дзіцячай творчасці "Калыска талентаў" прысуджана навучэнцы "Школы ткачоў" раённага цэнтра ткацтва Капыльскага раёна Марыі Паляшчук!!! Журы высока ацаніла яе конкурсную работу. Марыя шчыравала над вырабам традыцыйнага рушніка, тып якога быў характэрны для вёсак Лешня, Кіявічы, Чырвоная Дубрава Капыльскага раёна. Раман Волкаў і Русак Юлія ўзнагароджаны Дыпломамі за ўдзел.

			 
      		  
			
																	
Комментарии