Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

От 1996 до наших дней: как "народное вече" эволюционировало и почему ВНС имеет ключевое значение сегодня

01.11.2025

Хутка мы зноў будзем сачыць за работай Усебеларускага народнага сходу, а найбольш годныя грамадзяне прымуць непасрэдны ўдзел у яго рабоце. Сёння гэта народнае веча мае крыху іншае і больш важнае значэнне. Мы пацікавіліся, які эвалюцыйны шлях пройдзены з далёкага 1996 года да сучаснасці, хто ўваходзіў у склад дэлегацый Капыльшчыны на працягу амаль трыццаці гадоў.

Крыху афіцыёзу

Усебеларускі народны сход – гэта ўнікальны феномен палітычнай сістэмы суверэннай Беларусі. Ён уяўляе сабой сучаснае прачытанне і развіццё ідэй народнага самакіравання, якія сыходзяць сваімі каранямі ў мінулае нашага краю. Гэтыя ідэі народаўладдзя ляжалі ў аснове механізмаў, якія існавалі як у далёкай старажытнасці, так і ў навейшай гісторыі.
Да канстытуцыйнай рэформы 2022 года Усебеларускі народны сход функцыяніраваў у якасці агульнанацыянальнага форуму і з’яўляўся адной з форм рэалізацыі грамадзянамі іх канстытуцыйнага права ўдзельнічаць у абмеркаванні важнейшых пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Менавіта ў такім фармаце прайшлі шэсць першых у суверэннай гісторыі краіны Усебеларускіх народных сходаў: у 1996, 2001, 2006, 2010, 2016 і 2021 гадах. Новая гісторыя народнага збору пачалася ў 2024 годзе.

Сходы аб’ядноўвалі кіраўнікоў прадпрыемстваў і простых рабочых, працаўнікоў сяла, інжынерна-тэхнічных работнікаў і прадстаўнікоў сацыяльна-культурнай сферы, дэпутатаў і вайскоўцаў, прадпрымальнікаў і студэнтаў, пенсіянераў і прадстаўнікоў палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў. Самыя ініцыятыўныя, аўтарытэтныя і неабыякавыя людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй вылучаліся і абіраліся дэлегатамі сходаў у працоўных калектывах і на грамадскіх сходах.

Год 1996. «Толькі народ мае права вырашаць свой лёс»

Пад такім дэвізам прайшоў першы Усебеларускі народны сход. На ім была разгледжана і прынята Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 1996–2000 гады, узгоднена ініцыятыва правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.

Капыльшчыну прадстаўляла дэлегацыя, у склад якой увайшлі найбольш актыўныя працаўнікі.

У іх ліку:

  • Віктар Леанідавіч Бакун – начальнік рамонтных майстэрань аўтапарка № 21;
  • Іван Васільевіч Бярозка – машыніст экскаватара ДРБУ-124;
  • Аляксандр Паўлавіч Вадап’ян – кіраўнік спраў райвыканкама;
  • Віктар Мікалаевіч Вялешка – старшыня раённага Савета ветэранаў;
  • Віктар Іванавіч Заянчкоўскі – намеснік старшыні райспажыўтаварыства па кадрах і кааператыўнай рабоце;
  • Мікалай Міхайлавіч Змітровіч – вадзіцель раённага вузла паштовай сувязі;
  • Ганна Аляксандраўна Казубовіч – выконваючая абавязкі дырэктара масласырзавода;
  • Аляксандр Віктаравіч Кароль – вадзіцель АМП «Капыльскае»;
  • Аляксандр Ільіч Кірбуць – старшыня калгаса «Пралетарый»;
  • Сяргей Валянцінавіч Коршук – дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Капыльская сельгастэхніка»;
  • Уладзімір Міхайлавіч Луцкі – старшыня раённага выканаўчага камітэта;
  • Святлана Мікалаеўна Лютая – даярка калгаса імя Ціміразева;
  • Анатоль Іванавіч Мацуль – дыспетчар калгаса «Рассвет»;
  • Людміла Уладзіміраўна Раманава – закройшчыца Дома быту камбіната бытавога абслугоўвання;
  • Уладзімір Анатольевіч Рудакоўскі – начальнік ПМК-11;
  • Аляксандр Іванавіч Саладуха – дырэктар СШ № 2 г. Капыля;
  • Зоя Іванаўна Сянюк – медсястра райпаліклінікі раённага тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання;
  • Анатоль Уладзіміравіч Скрыпінскі – старшыня прафкама Капыльскай ПМК-194 аб’яднання «Мінскаблсельбуд»;
  • Анатоль Васільевіч Уласевіч – дырэктар саўгаса «Бабоўня»;
  • Станіслаў Канстанцінавіч Чарнушэвіч – першы намеснік старшыні райвыканкама;
  • Валянціна Віктараўна Язвінская – свінарка племзавода імя Дзяржынскага.

Асабістыя думкі

Як расказваў карэспандэнту «СП» Уладзімір Рудакоўскі, практычна ўсе кропкі над «і» былі расстаўлены ў змястоўным дакладзе Прэзідэнта. Выступаючыя ў спрэчках падтрымалі кіраўніка дзяржавы і далі дабро на правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму.

– Цвёрдая выканаўчая ўлада – асноўнае, – падкрэсліваў Уладзімір Анатольевіч. – Краіна хворая, яе трэба лячыць і неадкладна. Выхад з цэйтноту – у згодзе і ўзаемаразуменні як заканадаўчай, так і выканаўчай улад… Зямля павінна належаць тым, хто на ёй працуе. І ні ў якім разе яна не павінна быць аб’ектам куплі-продажу.

А вось Аляксандр Саладуха гаварыў, што напярэдадні правядзення сходу адчуваў нейкую няўпэўненасць у яго паспяховым правядзенні і завяршэнні.

– Здавалася, што сход не толькі не зможа кансалідаваць нашых людзей, а з’явіцца прычынай паглыблення палітычнага крызісу грамадства, – дзяліўся з карэспандэнтам Аляксандр Саладуха. – Імпануе шчырасць і адкрытасць Аляксандра Рыгоравіча, з якой ён звярнуўся да ўдзельнікаў сходу, усяго беларускага народа. Нават сама форма звароту «Дарагія мае» гаворыць аб тым, што ў Прэзідэнта набалела на душы, што ён шчыра жадае дабра сваім суайчыннікам, сваёй шматпакутнай дзяржаве.

«Мы падтрымліваем палітычны курс кіраўніка дзяржавы, адабраем Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996–2000 гады і перакананы, што іх рэалізацыя забяспечыць эфектыўнае развіццё эканомікі нашай краіны як асновы дабрабыту беларускага народа», – гаворыцца ў адным з пунктаў Рэзалюцыі Усебеларускага народнага сходу.

Аб выніках сходу яго ўдзельнікі расказвалі ў працоўных калектывах.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей