Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Бобовнянского сельсовета

23.08.2025

З немаўляткам!

У адной з маладых сямей напрыканцы ліпеня з’явіўся на свет першынец – дзяўчынка Ульяна. Жывуць шчаслівыя бацькі ў в. Бабоўня. Дарэчы, гэта ўжо трэцяе дзіця, якое нарадзілася на тэрыторыі сельсавета з пачатку года.

Яшчэ адзін шлюб

У сельвыканкаме прайшла цырымонія па ўзяцці шлюбу. Свае лёсы аб’яднала пара з аграгарадка Пясочнае. Усяго сёлета органам мясцовага кіравання праведзены дзве рэгістрацыі з нагоды стварэння сем’яў.

З доглядам панскага парку

За апошні месяц спілаваны чатыры аварыйна-небяспечныя дрэвы ў вёсках Бабоўня і Цялядавічы. Праведзены санітарны догляд пяці старых дрэў, якія маюць прыродаахоўную каштоўнасць. У былым бабаўнянскім панскім парку прарэджаны галіны клёнаў вастралістых (явараў).

Супраць залатарніка

Ва ўсіх населеных пунктах праводзіцца сезоннае скошванне бур’яну і культурных тэрыторый. У жніўні найбольшая ўвага надавалася Лясному, Пясочнаму, Бабоўні і Рымашам. Дарэчы, у двух апошніх населеных пунктах шмат зроблена па выдаленні залатарніка канадскага. Ад інвазіўнай расліны вызвалены два гектары земляў.

І культура на жніве

Работнікі культуры таксама не застаюцца ўбаку ад жніва. Напрыклад, творчы калектыў «Свае хлопцы» (на здымку) з Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці ў хвіліны абедзеннага перапынку радаваў сваімі выступленнямі работнікаў УП «ПІК-Лясное». Яны падарылі працаўнікам поля любімыя песні, а таксама зарад пазітыву і добрага настрою.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей