Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16 августа католики Копыльщины отмечают день памяти Святого Роха

12.08.2025

Паважаныя капыляне і госці! Прыбліжаецца ўспамін святога Роха, вельмі нам блізкага святога!

Хто такі Рох? У перакладзе з французскай мовы імя Рох азначае скала. Паводле падання, Рох паходзіў з Манпелье, што на Поўдні Францыі. Ён нарадзіўся каля 1295 года. Пасля смерці бацькоў раздаў усю сваю маёмасць і без усялякіх матэрыяльных сродкаў вандраваў па свеце. Ён меў цудоўны дар аздараўляць хворых на чуму, робячы над імі знак крыжа. Такім чынам ён выратаваў шмат жыхароў Рыма падчас эпідэміі, што лютавала там у 1317 годзе. Вяртаючыся адтуль, Рох сам захварэў на чуму. У П’ячэнцы ён, пакінуты ўсімі, ужо не спадзяваўся падняцца і чакаў смерці. Аднак тады Роху з’явіўся Анёл, які яго падбадзёрыў, а нейкі сабака штодня прыносіў яму хлеб, пакуль Рох цалкам не ачуняў.

Вандроўкі і хвароба моцна змянілі знешнасць Роха, і таму, калі ён вярнуўся ў родны Манпелье, там яго не пазналі і, прыняўшы за варожага шпега, пасадзілі ў вязніцу. Правёўшы там пяць гадоў, поўных пакутаў, Рох памёр у вязніцы ў 1327 го-дзе. Толькі пасля смерці жыхары пазналі ў памерлым свайго славутага земляка. Рэліквіі святога знаходзяцца ў Венецыі, дзе ў яго гонар быў пабудаваны касцёл і апекуном якога ён з’яўляецца. Хоць святы Рох не быў афіцыйна кананізаваны, яго культ распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе. Святы з’яўляецца апекуном хворых, лекараў і шпіталяў, а таксама вандроўнікаў, абараняе ад заразы і пошасцяў. Святы Рох лічыцца таксама апекуном Мінска, бо дзякуючы яго заступніцтву ў горадзе спынілася эпідэмія халеры.

З гэтай нагоды запрашаем усіх! 16 жніўня ў 10 гадзін раніцы адбудзецца святая Імша на цэнтральных могілках у Капылі. Пасля Эўхарыстыі будзе магчымасць асвяціць могілкі!

Андрэй КАЛЯДКА, ксёндз касцёла Святых Пятра i Паўла ў Капылі


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей