Святар паказаў, як лагодныя словы ствараюць цёплую атмасферу навокал, а благія – раняць і аддаляюць людзей. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, прыводзілі прыклады з жыцця.
Пасля катэхэзы зладзілі гульні. Не абыйшлося і без пачастункаў для ўдзельнікаў мерапрыемства.
Ксёндз Андрэй адзначыў, што з ініцыятывай правядзення падобных мерапрыемстваў выступілі прыхаджане, якія імкнуцца да духоўнага развіцця падрастаючага пакалення.
– Такія сустрэчы – гэта не толькі магчымасць праводзіць час з карысцю, але і крок да таго, каб нашы дзеці раслі сапраўднымі хрысціянамі – уважлівымі, добрымі і адказнымі за свае словы і ўчынкі. Калі з маладых гадоў яны будуць разумець, што кожнае слова нясе ў сабе сілу ствараць ці руйнаваць, мы выхаваем добрых людзей. Бо менавіта праз малыя штодзённыя рэчы – словы, жэсты, увагу – мы і будуем Царства Божае на зямлі. Мала таго, гэта інвестыцыя ў будучыню нашай парафіі і грамадства ў цэлым. Я бачу, як дзеці ўспрымаюць простыя ісціны з адкрытым сэрцам, і гэта дае надзею на адраджэнне сапраўдных хрысціянскіх каштоўнасцей, – падкрэсліў святар.
Фота з архіва касцёла
Комментарии