Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Дружно, весело и интересно: рассказываем, как прошел турслет граждан серебряного возраста

08.07.2025

«Вэтэранскі прывал» - менавіта пад такой назвай з удзелам Капыльскай раённай агрганізацыі «Беларускі саюз жанчын» і філіалала ААТ «Крыніца» «Вялікая Раёўка»  прайшоў напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь турыстычны злёт грамадзян срэбранага ўзросту.

Удзельнікамі яго сталі наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі Капыльскага ТЦСАН , а таксама жыхары вёскі Вялікая Раёўка.  І не выпадкова, бо вёска Вялікая Раёўка была абрана месцам правядзення мерапрыемства. Пасля прывітальнага слова ўдзельнікаў злёту павіншавала дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра, старшыня Капыльскай раённай агрганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская, а таксама старшыня прафсаюзнага камітэта філіала ла ААТ «Крыніца» «Вялікая Раёўка» Іна Аўсеенка. Па добрай традыцыі перад пачаткам мерапрыемства яго ўдзельнікі ўсклалі кветкі да помніка «Смуткуючая маці» на брацкай магіле, што знаходзіцца ў цэнтры вёскі. 

Члены каманд «Залатыя зоркі» і «Гарачыя сэрцы»” прымалі актыўны ўдзел у разнастайных конкурсах гульні «Апошні герой», а таксама выконвалі заданні сямі этапаў  квеста. Удзельнікам патрэбна было праяўляць свой розум, спрыт, кемлівасць, каманднае адзінства і імкненне да перамогі. З захапленнем каманды нагадвалі песні, у якіх сустракаюцца лічбы, адказвалі на пытанні турыстычнай тэматыкі, праяўлялі сваё ўменне ў накладванні шыны, камплектацыі турыстычнага рукзака, устанаўленні палаткі, вялі мяч праз перашкоды і многія іншыя заданні. Апошнім заданнем для каманд было сімвалічнае тушэнне агню. Удзельнікі адрывалі язычок полымя і адказвалі  на мудрагелістыя пытанні.  Для гледачоў і балельшчыкаў таксама былі праведзены інтэлектуальныя конкурсы. Ім неабходна было адказаць на пытанні спартыўнага характару.

Усе ўдзельнікі выдатна справіліся з заданнямі. У заключэнні конкурснай праграмы журы падвяло вынікі і ўзнагародзіла  пераможцаў. А перамагла дружба! На працягу ўсяго мерапрыемства  панавала атмасфера выдатнага настрою, пазітыва і дружалюбнасці, гучала музыка і прысутныя мелі магчымасць патанцаваць, працавалі маладыя валанцёры з ліку супрацоўнікаў тэрытарыяльнага цэнтра. Не абыйшлося таксама без салдацкай кашы і юшкі.                                                  

Алена ОСТРЫКАВА


Слава працы Автор:

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/37636-druzhno-veselo-i-interesno-rasskazyvaem-kak-proshel-turslet-grazhdan-serebryanogo-vozrasta#sigProIdb22019c557
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей