Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Чем заняты аграрии Копыльского района? Рассказываем

18.06.2025

У гаспадарках Капыльшчыны працягваецца першы ўкос траў.

Па стане на 16 чэрвеня травы скошаны на 16 307 гектарах, што складае 75% ад плана. Правяленая зялёная маса ўбрана з плошчы 13 363 гектары – гэта 82%. Нарыхтавана 79 671 тона сенажу – 30% да неабходнага, больш затрамбавалі гэтага віду корму ў ААТ «Ціміразеўскі» (8775 тон). У палімерную плёнку закручана 1129 тон, з гэтай колькасці 570 тон – у ЗАТ «Жыліхава».

۷ На ўмоўную галаву жывёлы прыпадае 4,2 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў – гэта амаль напалову менш, чым на гэты перыяд у мінулым годзе.

۷ У сельгаспрадпрыемствах праводзяцца падкормкі азотнымі ўгнаеннямі яравых збожжавых культур, цукровых буракоў і кукурузы. А таксама скошанай травы, каб атрымаць паўнацэнны другі ўкос.

۷ Завяршаюць хімпраполку цукровых буракоў работнікі ААТ «Капыльскае», «Прагрэс 2010», СГФ «Руднае», дзе апрацаваны плошчы больш чым па 2000 гектараў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей