Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

От Блевчиц – до Берлина: рассказываем о вкладе в Великую Победу медсестры с Копыльщины

18.05.2025

Сярод тых, хто ўнёс свой значны ўклад у агульную справу Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, вылучаецца Драхлова Любоў Ігнацьеўна (у дзявоцтве Тупіца) – жанчына, чыя жыццёвая дарога стала сапраўдным прыкладам для многіх.

Нарадзілася яна ў вёсцы Блеўчыцы ў сям’і селяніна. Яе дзяцінства не было лёгкім – як і многія іншыя, змагаліся з цяжкасцямі, што ў тыя часы прыносіла жыццё на вёсцы. Пасля мясцовай сямігодкі прадоўжыла навучанне ў сярэдняй школе, плануючы скончыць дзесяць класаў. Аднак праз год падалася ў Слуцк насустрач сваёй мары – заўсёды хацела стаць медыцынскай сястрой і дапамагаць людзям.

Напярэдадні ваеннага ліхалецця, у 1940-м, поўная энергіі, надзей і спадзяванняў маладая Люба была накіравана на працу ў бальніцу ў горад Шчучын. Там хутка зарэкамендавала сябе як адказны і адданы сваёй справе работнік. Аднак яе кар’ера медыцынскай сястры была спынена пачаткам Вялікай Айчыннай. У першы ж дзень вайны, 22 чэрвеня 1941 года, Любоў Ігнацьеўну прызвалі ў рады Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Гэта падзея стала знакавай у яе жыцці. Яна адчувала, што павінна зрабіць усё магчымае для абароны сваёй краіны. У ліпені 1944 года Любоў Ігнацьеўна стала часткай палявога перасоўнага шпіталя пад нумарам 47–18, дзе працавала да заканчэння вайны. Так, самаахвярна служачы іншым, прайшла шлях ад Блеўчыц да Берліна.

Калі наша краіна змагалася з ворагам, жанчына поруч з франтавікамі праяўляла неверагодную адвагу і адданасць. Яна не толькі лячыла параненых, але і сама неаднаразова сутыкалася з небяспекай. У многім была прыкладам для сваіх таварышаў па службе, якія захапляліся стойкасцю гэтай жанчыны. Яе гераізм, адвага і прафесіяналізм, што праяўляліся ў цяжкія часы, не засталіся непрыкметнымі – наша зямлячка атрымала некалькі ўзнагарод, у тым ліку – ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені.

Пасля дэмабілізацыі ў 1946 годзе Любоў Ігнацьеўна не пакінула медыцынскую сферу і прадоўжыла працаваць у шпіталі па вольным найме. Яна займалася медыцынскай практыкай, навучала маладых спецыялістаў і актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці.
Пражыла 80 гадоў. Пахавана ў Салігорску.

ДА ВЕДАМА

Напярэдадні 9 Мая ўнучка Любові Ігнацьеўны Святлана Вішнеўская перадала ў музей Быстрыцкай сярэдняй школы рэчы, якія належалі бабулі, а таксама дакументы з яе асабістага архіва. Гэта каштоўны матэрыял, які дазваляе зазірнуць у жыццё нашай зямлячкі, захаваць памяць пра яе і тых, хто, не шкадуючы сябе, адстойваў незалежнасць нашай краіны.

Фота аўтара


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/37145-ot-blevchits-do-berlina-rasskazyvaem-o-vklade-v-velikuyu-pobedu-medsestry-s-kopylshchiny#sigProId93ce1054ff
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей