Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Академик НАН Беларуси Александр Коваленя поздравляет копылян с Днем Победы

09.05.2025

Глыбокапаважаныя землякі!

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі над германскімі варварамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны прыміце самыя шчырыя і цёплыя словы віншавання!

На працягу васьмі дзесяцігоддзяў Дзень Перамогі з’яўляецца самым светлым святам для ўсіх грамадзян нашай краіны. У гістарычным летапісе Капыльшчыны незлічоная колькасць імёнаў тых, хто ў вянку герояў сінявокай Беларусі, хто сваёй стваральнай працай і ратнай славай упрыгожвае і памнажае гонар роднай зямлі. У віхуры гістарычных падзей нашы продкі зрабілі нямала, каб квітнеў беларускі край. Яскравым сведчаннем з’яўляецца самаахвярная барацьба ўраджэнцаў Капыльшчыны з нацысцкай карычневай чумой ХХ стагоддзя. Не шкадуючы свайго жыцця, яны хадзілі ў атакі пад ураганным агнём ворага, змагаліся ў рукапашных схватках, набліжаючы Перамогу. Тысячы прадстаўнікоў капыльскай зямлі, не зламаных духам, самааддана змагаліся з агрэсарамі на фронце, у радах партызан і падпольшчыкаў, паспяхова аднаўлялі і будавалі новую гаспадарку. Сярод іх – адзінаццаць Герояў Савецкага Саюза, восем Герояў Сацыялістычнай Працы і Герой Беларусі.

Светлая памяць і слава героям, нізкі паклон і бясконцая падзяка ветэранам, якія коштам ратнай працы здабылі Перамогу і забяспечылі мірнае жыццё без жахаў вайны. Не кожны народ здольны здабыць Перамогу, якая была дасягнута, дзякуючы надзвычайнаму гераізму, мужнасці і самаахвярнасці народа. У сённяшняга і будучых пакаленняў высакародная місія – берагчы і захоўваць гістарычную памяць, каб назаўсёды заставацца нашчадкамі Народа-Пераможцы!

Няхай адвага, мужнасць і нечуваны гераізм вогненнага ваеннага пакалення ўсяляе ўпэўненасць і натхняе новыя пакаленні на перамогі і дасягненні ў працы і жыцці.

Ганаруся і буду бясконца ганарыцца маёй Роднай Малой Радзімай! Дабрабыту, поспехаў у працы, радасці і шчасця жыцця!

Акадэмік Аляксандр Каваленя,
Ганаровы грамадзянін Капыльскага раёна, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей