. І яшчэ з маленства мяне крануў “Рэквіем па кожным чацвёртым”, напісаны ажно ў 1966 годзе. Аўтар яшчэ тады паэтычна асэнсоўваў суровую ваенную статыстыку:
Вы бачылі лес,
дзе прагал скразны?
Скажыце, вы бачылі бор той,
дзе кожнай другой няма сасны
ці сама меней - чацвёртай?
Тое ж было з народам маім.
Потым пачалі сцвяржаць, што загінуў кожны трэці беларус. І нарэшце яшчэ больш жудасна – у некаторых раёнах Віцебшчыны загінуў кожны другі... Ды й сам паэт - ураджэнец вёсачкі Дзямешква Лепельскеага раёна, што вельмі пастрадаў у вайну.
Упершыню канцэрт-рэквіем быў паказаны ў Маскве 6 мая 2024 года ў Музеі Перамогі на Паклоннай гары. Затым – у Мінску 22 чэрвеня ў дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай і генацыда беларускага народа. Калі гаварыць пра абраны жанр рэквіема, ён традыцыйна выкарыстоўваецца для памінання памерлых. Праз музыку мы можам глыбей адчуць трагедыю вайны і аддаць даніну павагі загінулых героям.
З вялікай цікавасцю я паглядзеў і сёлетнія серыі канцэрта-рэквіема “Кожны трэці”. Не можа мяне як грамадзяніна суверэннай Беларусі, самай міралюбіваай краіны ў свеце, не хваляваць, што ў нас праводзяцца шматлікія мерапрыемствы ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі. А з другога боку, становіцца агідна і паскудна на душы, калі бачыш па ТВ, як у псеўдадэмакратычнай Еўропе зносяцца многія помнікі Другой сусветнай вайны. А гэта ж помнікі тым савецкім героям, што выратавалі Еўропу ад карычневай чумы – фашызму. І чума гэтая, на жаль, зноў распаўзаецца па свеце. Гэта дзікунства, што многія маладыя люді зноў пачалі пакланяцца свастыцы. І таму такія канцэрты мужнасці неабходны як чыстае паветра, як мірнае неба над галавой... Гэта нават не канцэрты, а паўнавартасныя драматычныя спектаклі. Не адны дэтэктывы і стралялкі трэба глядзець моладзі! Варта ведаць, што прозвішчы загінулых беларусаў уваходзяць у 158 тамоў выдання “ПАМЯЦЬ”. Прычым, плануецца перавыданне з дапаўненнямі і ўдакладненнямі. А многія нават у вочы не бачылі гэтыя кнігі!
Глыбока сімвалічна, што серыя канцэртаў-рэквіемаў дзеля памяці ахвяр і герояў Вялікай Айчыннай “Кожны трэці” стартавала ў самым важным і святым месцы сінявокай Беларусі – Палацы Рэспублікі. Больш за тое, усім удзельнікам, арганізатарам, аўтарам падалося правільным, што гэтае відовішча павінна быць паказана жыхарам усіх рэгіёнаў Беларусі. Таму на працягу тыдня прайшлі сем паказаў – для дэлегацый з кожнай вобласці і горада-героя Мінска. Гэты канцэрт будзе паказаны восенню у Маскве, у Вялікай зале Крамлёўскага палаца.
Асноўная ідэя рэквіема – як гэта надзвычай важна помніць усіх, хто загінуў і дзякуючы каму была прынесена доўгачаканая Перамога. Для дэманстрацыі былі ўключаны новыя факты, атрыманыя ў ходзе расследавання Генпракуратурай справы аб генацыдзе беларускага народа.
У першай частцы канцэрта былі прадстаўлены дадзеныя аб назаўсёды страчаных у вайну населеных пунктах Беларусі, пра Герояў Савецкага Саюза. Былі паказаны карты знішчаных вёсачак і канцэнтрацыйных лагераў. У другой - частцы галоўнай стала тэма адказнасці суайчыннікаў за захаванне гістарычнай памяці. Прагучалі як шырока вядомыя музычныя творы савецкага перыяду, так і новыя творы сучасных беларускіх аўтараў Валерыя Шмата, Ганны Сялук, Яўгена Алейніка, Ганны Благавай.
Паэтычную аснову канцэрта склаў, канешне ж, “Рэквіем па кожным чацвёртым Анатоля Вярцінскага:
Зямля мая бой прымала
ад стара і да мала,
ад стогадовага Талаша
Да Казея-малыша.
I падаў, распасцёрты,
кожны чацвёрты.
У фае Палаца Рэспублікі была арганізавана выстава “Лёсы, складзеныя ў трохкутнік. Гэта адметны і ўнікальны сумесны патрыятычны праект БЕЛТА і Беларускага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Перад вачыма гледачоў – салдацкія лісты-трохкутнікі пра лёс салдат, афіцэраў і жыхароў ужо мірнай пасляваеннай Беларусі. Напрыклад, кампазіцыя “Дрэва жыцця”, што нядаўна з‘явілася на Гомельшчыне, красамоўнае сведчанне таго, што памяць нацыі нашай – жывая, бессмяротная! Больш за тое: вайна занатавалася ў нашым генетычным кодзе назаўсёды. Нельга не ўспомніць і словы Прэзідэнта: “Няма больш высакароднай місіі, чым захаванне гістарычнай памяці дзеля будучыні”.
Кожны чацвёрты быў мёртвы —
мір і спакой ім вечны!
Кожны трэці быў змораны,
скалечаны і знявечаны.
Кожны другі на целе
меў раны, апёкі ці шрамы.
I ўсе мы, усе мы мелі
на душы сваёй раны.
Гэтыя словы вельмі пранікнёна, да слёз на вачах раскрываюць боль і глыбіню усенароднай трагедыі.
Давайце разам берагчы і захоўваць чысціню, святло і спакой на бацькоўскай зямлі! Бясспрэчна: у вайну сямейныя трагедыі аб’ядналіся ў адну вялікую, нацыянальную.
Такія спекталі дапамагаюць сфарміраваць пачуццё гонару за Бацькаўшчыну, павагу да яе гісторыі, подзвігаў нашых продкаў. Мы атрымліваем магчымасць усвядоміць важнасць захавання міру і стабільнасці. Безумоўна, такія падзеі аб’ядноўваюць людзей розных узростаў, прафесій, сацыяльных груп.
А самае галоўнае – у канцэрце ёсць апошні нумар, бадай, самы кранальны, дзе спвяваюць пра мірнае неба. Дзякуючы продкам яно ў нас ёсць, і мы павінны яго захаваць для нашчадкаў.
Спецыяльна для “СП”
Канстанцін КАРНЯЛЮК
Фота Аксаны МІХАЙЛОЎСКАЙ
Комментарии