Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Новости Бучатинского сельсовета

16.03.2025

Дапамагчы тым, хто спатыкнуўся

У сельвыканкаме адбылося чарговае пасяджэнне грамадскага пункта аховы правапарадку. Яго ўдзельнікамі сталі як суб’екты прафілактыкі, так і тыя асобы, якім трэба ў чарговы раз нагадаць аб паводзінах у грамадскіх месцах, неабходнасці весці законапаслухмяны лад жыцця. Усяго было разгледжана восем чалавек. Галоўная мэта – дапамагчы тым, хто спатыкнуўся, стаць на шлях выпраўлення.

Не дапусціць пажараў

У сувязі са складанымі пажарнымі абставінамі на тэрыторыі раёна прахо-дзяць абследаванні домаўладанняў на прадмет пажарнай бяспекі. Улічваючы той факт, што практычна ўсе пажары адбываюцца ў дамах адзінокіх жыхароў і асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, асаблівая ўвага нададзена абследаванню домаўладанняў дадзенай катэгорыі. У цэнтры ўвагі і грамадзяне, якія ў 2024 годзе здзейснілі правапарушэнні ў стане алкагольнага ап’янення. Таксама наведваюць дамы, дзе пражываюць шматдзетныя сем’і і сем’і, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

«Матуліны рукі не ведалі суму»

Менавіта так называлася выстава, якая адкрылася на базе Бучацінскага СДК. На жаль, цудоўнага майстра – Грынкевіч Ніны Яфімаўны – няма цяпер з намі, але яе работы, створаныя з цеплынёй, любоўю і жаданнем зрабіць наша жыццё дзіўным і прыгожым, застануцца надоўга. Экспазіцыя ўключае ў сябе больш за 15 аўтарскіх работ, выкананых у тэхніцы «вышыўка гладдзю і крыжыкам» (на здымку). Кожная з іх мае сваё непаўторнае афармленне, а цудоўныя кветкі валодаюць магічнымі ўласцівасцямі. Выставу гэтую ў поўнай меры можна назваць чароўнай, бо нездарма кажуць, што вышывальшчыцы бачаць свет праз вушка іголкі, і для іх усё звычайнае ператвараецца ў чароўны свет!

«Сюрпрыз для мамы»

У Жыліхаўскім сельскім доме культуры прайшла творчая гадзіна. Дзяўчынкі сумесна з загадчыцай СДК Наталляй Радкевіч рабілі паштоўку-сюрпрыз у тэхніцы «арыгамі» (на здымку). Гэта менавіта той выпадак, калі мінімум намаганняў дае фантастычны вынік. Паштоўка, якую можна дапоўніць любым сюрпрызам, стала выдатным дадаткам да падарунка.


Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://kopyl.by/svezhie-novosti/item/36340-novosti-buchatinskogo-selsoveta#sigProId44a0c26a80
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей